У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты стартуе ў Беларусі з 5 ліпеня, яна будзе доўжыцца да 14 ліпеня ўключна, вынікае з графіка ЦВК.

000020_558051_big.jpg

Той, хто паспяхова пройдзе рэгістрацыю, атрымае права ўдзельнічаць у наступным этапе выбарчай кампаніі — перадвыбарчай агітацыі.
Як паведамлялася, дакументы для рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркам падалі сем чалавек. Гэта Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Валерый Цапкала, Сяргей Чэрачэнь.
Наступным этапам выбарчай кампаніі стане перадвыбарная агітацыя. Такім чынам, не пазней за 20 ліпеня для размяшчэння на выбарчых участках будуць надрукаваныя агульныя плакаты з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, якія будуць разасланыя выбаршчыкам.
Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 9 жніўня. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 4 па 8 жніўня. Вынікі ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым праз два тыдні, то ёсць 23 жніўня.
Паводле interfax.by