У палка Каліноўскага з'явяцца палітычныя прадстаўнікі
У палка імя Кастуся Каліноўскага з'явяцца палітычныя прадстаўнікі. Пра такое рашэнне кіраўніцтва падраздзялення распавёў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук (пазыўны «Ігар»).
![polk_kalinouskaha_2.jpg polk_kalinouskaha_2.jpg](/img/v1/images/polk_kalinouskaha_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Па факце свайго існавання полк ужо стаў палітычным суб’ектам. Мы даволі моцна ўвайшлі ў інфармацыйную прастору. І цяпер ва Украіне (і не толькі) мы набылі шырокую вядомасць. Кіраўніцтвам палка прынята рашэнне аб вылучэнні палітычных прадстаўнікоў. У хуткім часе будуць навіны пра іх, сачыце за нашымі каналамі, — сказаў Вадзім Кабанчук.
![«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» «Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!»](/img/v1/images/photo_2022_08_14_15_01_03.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 15 жніўня полк Каліноўскага заявіў аб адсутнасці падстаў казаць пра блізкасць пазіцыі палка па палітычных пытаннях да дэмакратычных сіл. Прычынай называлася тое, што ні адна палітычная сіла не прапанавала канкрэтнага плана дзеянняў па «вызваленні Беларусі ад унутранай і знешняй акупацыі».
А 26 жніўня Аляксандр Азараў удакладніў, што асноўнай складанасцю камунікацыі з палком з'яўляецца адсутнасць прадстаўнікоў, з якімі маглі б кантактаваць палітыкі.
![Віталь Цыганкоў: Усё можа абмежавацца толькі дэманстрацыяй сілы і гатоўнасці яе прымяніць Віталь Цыганкоў: Усё можа абмежавацца толькі дэманстрацыяй сілы і гатоўнасці яе прымяніць](/img/v1/images/b8b530bfa39d6b31f359eacb97527499_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)