Украіна вядзе вайну будучыні. Вынікі шасці месяцаў змагання

Што адбываецца за паўгода вайны і чаго чакаць увосень? Палітолаг і блогер Алег Панамар разважае пра вайну і  тактыку тысячы пчаліных укусаў.

padbity_tank.jpeg

Падвядзём вынікі першых шасці месяцаў вайны.

  1. План Расіі па захопе Украіны і змене ўлады цалкам праваліўся.
  2. Пасля шасці месяцаў вайны мы бачым, што Расія дасягнула мяжы сваіх ваенных магчымасцей  і на гэтым спынілася.
  3. Расія вядзе вайну мінулага. Гэта вайна па падручніках Другой сусветнай.
  4. Украіна не дасягнула мяжы сваіх магчымасцей, таму што ў яе ёсць рэзерв. УСУ працягваюць навучанне ў краінах НАТА. Пастаўкі самай сучаснай заходняй зброі нарастаюць і будуць нарастаць.
  5. Украіна вядзе вайну будучыні, выкарыстоўваючы ўсе найноўшыя тэхналогіі, а таксама сацсеткі. Украіна вядзе вайну лагістык, з чым УС РФ ніколі не сутыкаліся раней і таму аказаліся не гатовымі.
  6. Матывацыя і маральны дух на мільён парадкаў вышэйшы ў Украіны. Украіна ваюе на сваёй зямлі за сваю незалежнасць. Таксама Украіна дэманструе беспрэцэдэнтны ў сусветнай гісторыі валанцёрскі энтузіязм і згуртаванне Нацыі.
  7. Украіна выкарыстоўвае тактыку тысячы пчаліных укусаў — наносіць кропкавыя ўдары ў самыя адчувальныя месцы ворага, але не праводзіць грувасткіх і затратных ваенных аперацый.
  8. Па прычыне сказанага вышэй страты Расіі ў пяць разоў большыя за страты Украіны: 45 тысяч (у тры разы больш, чым за 10 гадоў у Афганістане) у Расіі супраць 9 тысяч загінулых з боку Украіны.
  9. У Расіі не атрымалася раскалоць адзінства Захаду. Санкцыі будуць толькі нарастаць, дапамога Украіне (ваенная і фінансава-эканамічная) — таксама. 

Прагноз: Увосень Украіна будзе мець акно магчымасцей для контрнаступлення, але многае будзе залежаць ад палітычнай волі ў Кіеве. Украіна мае поўную падтрымку ад ЗША і ўсіх саюзнікаў. Бліжэйшыя 4–5 месяцаў будуць крытычна важнымі.