«Я проста еду ў цягніку-пляцкарце ў доўгім вандраваньні», — абвінавачаны па справе «Белага легіёну» гісторык Уладзімер Фёдараў

Гісторык Уладзімер Фёдараў даслаў ліст знаёмай — Надзеі Гацак, у якім напісаў, што настрой у яго бадзёры і аптымістычны.

ef7d69e8_7ad4_4e9a_b405_bb2b72dc9873_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


«Ня трэба рабіць з маёй сытуацыі трагедыі, я проста еду ў цягніку-пляцкарце ў доўгім вандраваньні :), — піша Ўладзімер Фёдараў. — Калі пісаць пра маю штодзённасьць, настроі і г.д., то ў мяне ўсё добра, наколькі можа быць. Настрой бадзёры, аптымістычны. Да рэжыму прывык, атрымліваю асалоду ад „маленькіх радасьцяў“, якіх тут хапае. Дзякуючы вельмі нядрэннаму харчаваньню і шыкоўным перадачам нават набраў трохі вагі, кіляграма 1,5–2».

Чытаць далей па спасылцы: https://www.svaboda.org/a/28480875.html