«За Свабоду» заклікае да пікетаў у падтрымыку «патрыётаў»

Актывісты Руху „За Свабоду» заклікаюць пікетамі падтрымаць абвінавачаных па «справе патрыётаў».

170503_miting.jpg

На старонцы Руху прапанаваны ўзор заявы, які можна накіраваць мясцовым уладам.

Мінскія актывісты Руху, нягледзячы на папярэднюю адмову ў правядзенні пікету, падалі дзве новыя заяўкі.

Лідар Руху Юрый Губарэвіч кажа, што вельмі важна, каб праўда пра «справу патрыётаў» пашыралася і ў Беларусі, і за яе межамі.

— Каб людзі ў Беларусі не забывалі пра тое, што фактычна з’явіліся новыя палітвязні. Іх можна прызнаць такімі, бо справа зроблена па надуманых абвінавачаннях. І  тое, што людзі паступова выходзяць з турмы, якраз з’яўляецца таму пацверджаннем. Мы перакананыя, што мусяць быць вызваленыя ўсе без выключэння, бо няма ніякай адкрытай інфармацыі пра вінаватасць гэтых людзей у тых злачынствах, якія ім прыпісвае ўлада.

За кратамі следчых ізалятараў па «справе патрыётаў» цяпер знаходзяцца 14 асобаў. Агулам па гэтай справе ў сакавіку затрымалі 35 чалавек. Частцы затрыманых выставілі абвінавачанні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя