Другі год вайны на мапах. Лінія фронту падчас Першай і Другой сусьветных і цяперашняй

Кожная вайна мае свае асаблівасьці. Зрэшты, на другі год вайны раней фронт трымаўся на тым узроўні, які неўзабаве будзе карэнным чынам зьменены. Мы паглядзелі на становішча Беларусі і Ўкраіны ў папярэднія дзьве Сусьветныя вайны на дзень, які адпавядаў роўна другой гадавіне пачатку. Якія тэрыторыі атрымалася ў ворага захапіць за пазначаны час? Як гэта параўноўваецца з вайной, якую разьвязала Расея на нашых вачах? 

1943 год. Другая гадавіна вайны. Мапа аператыўнага аддзелу штабу 69-й арміі

1943 год. Другая гадавіна вайны. Мапа аператыўнага аддзелу штабу 69-й арміі

Які дзень мы ўзялі за кропку адліку ў Першай і Другой сусьветных войнах?

У Першай — 12 жніўня 1915 году.

Непасрэдныя баявыя дзеяньні на тэрыторыі, якую ахоплівае сучасная Беларусь, пачаліся 12 жніўня 1915-га, калі нямецкія і аўстра-вугорскія войскі распачалі спробу захопу Берасьцейскай крэпасьці. Немцы падышлі да крэпасьці з паўночнага захаду, аўстра-вугорцы — з паўднёвага захаду.

У Другой — 22 чэрвеня 1941 году.

У дадзеным выпадку мы ўзялі не 17 верасьня 1939-га, калі камуністы напалі на тэрыторыю Польшчы і, адпаведна, заходняй часткі нашай краіны, але 22 чэрвеня 1941-га, калі небясьпека навісла па-над усёй тэрыторыяй Беларусі.

Такім чынам, другая гадавіна вайны для Першай сусьветнай прыйшлася на 12 жніўня 1917 году.

Лінія фронту 1917 год

Лінія фронту 1917 год

Лінія фронту была амаль нерухомай на працягу больш чым папярэдняга года. За некалькі дзён да другой гадавіны расейскія імпэрскія войскі паспрабавалі зьдзейсьніць сваю апошнюю буйную апэрацыю на Заходнім фроньце падчас Першай сусьветнай вайны.

Справа непасрэдна датычылася беларускага Крэва. Згодна з плянам дзеяньняў на 1917 год на ўчастку Заходняга фронту ад Крэва да Смаргоні быў зроблены маштабны ўдар па нямецкіх пазыцыях з тым, каб, прарваўшы абарону праціўніка, выйсьці да Вільні. Заходні фронт павінен быў атакаваць 22 ліпеня 1917 года сваёй «ударнай» 10-й арміяй у агульным кірунку на Крэва.

У Крэва на замкавай і прылеглай тэрыторыі за два з лішнім гады нямецкія войскі грунтоўна абжылі замак, і пераўтварылі яго ва ўмацаваны аб'ект. Нягледзячы на магутную артылерыйскую падрыхтоўку, і тое, што абарончая лінія суперніка была разбураная, апэрацыя скончылася няўдала.

1917 год. Другая гадавіна вайны. Падрабязная схема

1917 год. Другая гадавіна вайны. Падрабязная схема

Страты расейскай арміі ў Крэве былі вельмі значныя. 30 тысячаў параненых, каля 6-7 тысячаў чалавек былі забітыя і зьніклі без вестак. З ліку параненых прыкладна 30 адсоткаў былі параненыя ў пальцы або кісткі рук, гэта значыць аказаліся «самастрэламі».

Што стала з Крэўскім замкам пасьля расейскай атакі – можна ўбачыць тут:

Крэўскі замак да і пасьля атакі расейцаў у 1917 годзе

Крэўскі замак да і пасьля атакі расейцаў у 1917 годзе

Расейскае камандаваньне было прыбітае правалам такой, на іх погляд, бліскуча падрыхтаванай апэрацыі. Брусілаў, Дзянікін, і многія іншыя генэралы былі зьняты са сваіх пасадаў.

А тут вы можаце разглядзець арыгінал мапы за пазначаны час 1917 году, на якой вельмі падрабязна акрэсьленыя лініі, дзе знаходзіўся фронт.

1917 год. Другая гадавіна вайны. Падрабязная мапа

1917 год. Другая гадавіна вайны. Падрабязная мапа

Другая гадавіна ў Другой сусьветнай вайне прыйшлася на 22 чэрвеня 1943 года.

Фронт цалкам быў па-за межамі сучаснай Беларусі. Уся яна была акупаваная, а немцы былі на тэрыторыі Расеі, пад Курскам.

front_ii_z_mapaj_1_logo.png

Зноў такі, у акрэсьленую дату другой гадавіны пачатку вайны інтэнсіўных баявых дзеяньняў альбо істотных апэрацыяў не адбывалася. Але ўжо неўзабаве, з 5 ліпеня 1943 года пачалася знакамітая Курская бітва.

1943 год. Другая гадавіна вайны. Урывак мапы са становішчам войскаў

1943 год. Другая гадавіна вайны. Урывак мапы са становішчам войскаў

Бітва пад Курскам пачалася надыходам немцаў на Курск з поўначы і поўдня і скончылася разгромам двух асноўных групаў нямецкіх войскаў і пераходам савецкіх войскаў у контрнаступ, які перарас пасьля ў магутны летні наступ.

1943 год. Другая гадавіна вайны. Лінія фронту

1943 год. Другая гадавіна вайны. Лінія фронту

Калі мы ўважлівей глянем на лінюю фронта ў 1943 годзе, у пазначаны час ля Ўкраіны яна праходзіла амаль там жа, дзе знаходзіцца і сёньня, на другі год вайны. У гэтым выпадку ўжо не немцы нападаюць на Беларусь, Украіну і іншыя камуністычныя землі, але Расея робіць гэта як драпежнік.

1943_3.jpg

Два гады таму расейцы меркавалі, што напэўна змогуць сёньня мыць сапагі ў Атлянтычным акіяне. Але па факце – маруднае прасоўваньне з цьмянымі пэрспэктывамі і жудаснымі ахвярамі.

2024 год. Другая гадавіна вайны. Цёмным пазначаныя тэрыторыі, захопленыя Расеяй на 24.02.2024 года

2024 год. Другая гадавіна вайны. Цёмным пазначаныя тэрыторыі, захопленыя Расеяй на 24.02.2024 года

Чакаем хуткага вызваленьня акупаваных Расеяй тэрыторый!