Ахвяры сталічнага ўшчыльнення патрабуюць адправіць Ладуцьку ў адстаўку
Ушчыльненне забудовы Мінску, якую актыўна ажыццяўляюць улады сталіцы, апошнім часам стала праблемаю не толькі для жыхароў мікрараёну Уручча. Супраць рэканструкцыі, якая няўхільна прывядзе да
знішчэння часткі дваровых тэрыторыяў, выступілі жыхары вуліцы Калініна. Тут на месцы старога дзіцячага садку гарадскія ўлады плануюць узвесці 9-павярховы будынак, а неўзабаве і 2 чарговыя
шматпавярховікі.