Мужчыне, збітаму міліцыянтамі, пагражае 4 гады «хатняй хіміі»
Летам мінулага года ў Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся жыхар пасёлку Сасновы бор Дзяржынскага раёна Васіль Белькін, які распавёў гісторыю аб тым, як у сваім доме стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Апошнія паўгады ён дамагаўся ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, але беспаспяхова.