846-ты дзень вайны. Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазы ў Расіі

Традыцыйна сабралі апошнія звесткі з франтоў расійска-украінскай вайны.

Калаж unian.net

Калаж unian.net

У ўкраінскій беспілотнікі атакавалі дзве нафтабазы, паведамляе РІА «Навіны», спасылаючыся на звесткі, атрыманыя ў экстранных службах. Гаворка пра аб'екты ў Азоўскім раёне Растоўскай вобласці і ў Цямрукскім раёне Краснадарскага краю.

Тэлеграм-канал ASTRA піша, што каля паўночы 18 чэрвеня жыхары Цямрукскага раёна паведамілі, што прагучалі выбухі. Потым журналісты высветлілі, што пад удар у пасёлку Чушка трапіў тэрмінал па перавалцы наліўных нафтапрадуктаў і хімічных грузаў ТАА «Поўднафтахімтранзіт».

Паводле звестак журналістаў, у выніку атакі ўзнік пажар, былі пашкоджаныя тэхнічныя памяшканні і трубаправод. Крыніцы ў экстранных службах рэгіёну нібыта паведамілі, што «пацярпелых няма». Паводле папярэдніх звестак, аб'ект атакаваны ўкраінскімі ракетамі «Няптун».

«У Азове ў выніку атакі БПЛА загарэліся рэзервуары з нафтапрадуктамі. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма. Падраздзяленнем МНС арганізавана тушэнне адкрытага агню», — заявіў неўзабаве губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў.

Паводле ўдакладненых даных, жыхары Азова чулі пяць выбухаў.

Пазней у МНС РФ паведамілі, што гарыць 5000 кубічных метраў нафтапрадуктаў.

«Да месца накіраваны пажарны цягнік. У тушэнні задзейнічаны 73 спецыялісты і 21 адзінка тэхнікі. Пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні.


Глядзіце таксама

Уначы ў акупаваным Крыме таксама гучалі выбухі, улады акупаванага паўвострава перакрывалі Керчанскі мост.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пісалі пра магчымую ракетную і дронавую атаку. У сеціве з'явілася відэа, на якім можна пачуць пралёт беспілотнага лятальнага апарата. Таксама расійцы заяўляюць аб працы супрацьпаветранай абароны.

Вядома, што рух па Крымскім мосце перакрылі ў 00:08. У 00: 47 рух па мосце аднавілі, аднак пазней у сетцы паведамілі аб адбіцці атакі марскіх дронаў у Севастопалі і Еўпаторыі.


Глядзіце таксама

Контратакі ўкраінскіх сіл абароны на фронце прымушаюць расійцаў перакідваць падраздзяленні з Данецкага кірунку на Харкаўскае, гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

«16 чэрвеня расійскія крыніцы апублікавалі геалакацыйныя кадры, на якіх нібыта відаць, як расійскія сілы адбіваюць украінскую контратаку на паўночны захад ад Глыбокага. Расійскія ваенкары сцвярджалі, што ўкраінскія войскі пачалі механізаваныя контратакі паблізу Глыбокага і контратакавалі з кірунку Ціхага і паблізу агрэгатнага завода ў раёне Ваўчанска (на паўночны ўсход ад горада Харкава)», — гаворыцца ў справаздачы.

У той жа час расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі на поўнач ад Харкава ў раёне Ліпцаў і на паўночны ўсход ад Харкава паблізу цэнтра Ваўчанска і ваўчанскіх хутароў.

Як піша ISW, 17 чэрвеня спікер Харкаўскай групоўкі войскаў палкоўнік Юрый Поўх заявіў, што расійскія войскі перадыслакавалі часткі 155-й асобнай марской пяхотнай брыгады і 18-й мотастралковай дывізіі на Ліпцаўскі кірунак для замены падраздзяленняў, якія страцілі баяздольнасць. Адна з расійскіх крыніц таксама сцвярджала, што пад Валчанскам дзейнічалі падраздзяленні 155-й асобнай марской пяхотнай брыгады. Поўх дадаў, што прыкладна з 12-13 чэрвеня расійскія войскі сцягваюць для падтрымкі на Ваўчанскім кірунку дадатковыя воінскія часткі, у прыватнасці, 138-й асобнай мотастралковай брыгады.

«Паведамленне аб з'яўленні гэтых элементаў у раёне Ваўчанска сведчыць аб магчымай перадыслакацыі з данецкага кірунку на харкаўскі для ўзмацнення расійскай групоўкі ў Харкаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Расійскія захопнікі маюць прасоўванне ў раёне трох населеных пунктаў на Данбасе. Як паведамляе маніторынгавы праект DeepState, 17 чэрвеня акупанты прасунуліся паблізу Уманскага, Сокала і Архангельскага.

Даныя абноўленай карты баявых дзеянняў пацвярджаюць прасоўванне захопнікаў на Аўдзееўскім кірунку. Падраздзяленні сіл абароны працягваюць стрымліваць расійцаў і знішчаць ворага. Гэтыя прасоўвання не даюць расійцам новых стратэгічных пераваг.


Глядзіце таксама

Кітай павінен панесці адказнасць за падтрымку вайны Расеі ва Украіне, калі не зменіць свой шлях заявіў генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг у каментары BBC. Паводле яго слоў, Пекін «спрабуе ўседзець на двух крэслах», падтрымліваючы вайсковыя намаганні Расіі, а таксама спрабуючы падтрымліваць стасункі з еўрапейскімі хаўруснікамі.

«Гэта не можа працаваць у доўгатэрміновай перспектыве», — сказаў Столтэнберг падчас візіту ў Вашынгтон.

Акрамя таго, Столтэнберг закрануў ядзерную зброю і выдаткі на абарону. Яго каментары прагучалі на фоне таго, што Расія не дэманструе ніякіх прыкмет паслаблення вайны супраць Украіны.

На мірным саміце, які адбыўся ў Швейцарыі, дзясяткі краін узялі на сябе абавязацельствы падтрымаць Кіеў, але Расія назвала гэта пустым марнаваннем часу і заявіла, што пагодзіцца на мірныя перамовы, толькі калі Украіна фактычна капітулюе.

Адказваючы на пытанне, што чальцы НАТО могуць зрабіць у дачыненні да падтрымкі Кітаем Расіі, Столтэнберг сказаў, што «вядуцца размовы» аб магчымых санкцыях.

Ён сказаў, што Кітай «дзеліцца шматлікімі тэхналогіямі, у прыватнасці мікраэлектронікай, якія з'яўляюцца ключавымі для Расіі для стварэння ракет, зброі, якую яна выкарыстоўвае супраць Украіны».

Ён дадаў, што «на нейкім этапе мы павінны разгледзець пэўныя эканамічныя меры, калі Кітай не зменіць свае паводзіны».

Пекін ужо знаходзіцца пад некаторымі санкцыямі за падтрымку Расіі. У мінулым месяцы ЗША абвясцілі аб абмежаваннях, якія будуць тычыцца блізу 20 кампаній, якія базуюцца ў Кітаі і Ганконгу.

Кітай абараняе свой бізнес з Масквой, заяўляючы, што не прадае смяротнай зброі і «абачліва ставіцца да экспарту тавараў падвойнага прызначэння ў адпаведнасці з законамі і правіламі».

«Расія цяпер усё больш і больш далучаецца да аўтарытарных краін», — сказаў Столтэнберг, згадаўшы пра Іран, Кітай і Паўночную Карэю.

Ён сказаў, што Паўночная Карэя адправіла артылерыйскія снарады ў Расію, а наўзамен Расія прадаставіла перадавыя тэхналогіі для ракетнай і ядзернай праграм Паўночнай Карэі.

«Такім чынам, Паўночная Карэя дапамагае Расіі весці агрэсіўную вайну супраць Украіны», — дадаў Столтэнберг.