Ці насамрэч ЗША прапаноўвалі Украіне здаць 20% тэрыторый?
СМІ паведамілі, што кіраўнік ЦРУ прыязджаў некалькі тыдняў таму ва Украіну, каб прапанаваць абмяняць тэрыторыі на мір. Байдэн гэта рашуча адпрэчыў. Белы дом і ЦРУ запэўніваюць, што ніякіх перамоваў з Масквой і Кіевам наконт такога "кампрамісу" ніхто не вёў.
Дырэктару ЦРУ Уільям Бернс у сярэдзіне студзеня 2023 года прыязджаў у Кіеў, каб прапанаваць скончыць вайну ў абмен на здачу 20% украінскіх тэрыторый. Пра гэта напісала швейцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung са спасылкай на двух незалежных суразмоўцаў ва ўладзе Германіі. Нібыта па даручэнні прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Уільям Бернс прапанаваў Кіеву «мір у абмен на зямлю», а Маскве — «зямлю ў абмен на мір». Гаворка ішла нібыта пра каля 20% тэрыторыі Украіны, што прыкладна супадае з Данецкай і Луганскай абласцямі.
Паводле выдання Neue Zürcher Zeitung, у Кіеве адмовіліся ад падзелу ўкраінскай тэрыторыі, а ў Маскве ўсё яшчэ маюць надзею выйграць вайну ў доўгатэрміновай перспектыве. Выданне адзначае, што адмова ад такога плана магла стаць прычынай прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні Украіне заходніх танкаў.
Журналісты пішуць, што менавіта пасля гэтых паездак дырэктара ЦРУ прэзідэнт ЗША вырашыў саступіць патрабаванням германскага канцлера Олафа Шольца і прыняць рашэнне аб прадастаўленні Украіне баявых танкаў Abrams. Менавіта гэта і разблакавала пазіцыю Берліна па перадачы Leopard 2 — і з запасаў іншых дзяржаў, і з уласных.
Пры гэтым, паводле NZZ, рашэнне Байдэна стала нечаканасцю для Шольца. Таму яго рашэнне адносна танкаў Leopard 2 таксама магло быць спантанным, а не прадуманым, як гэта падаў нямецкі бок.
У Байдэна адмаўляюць, што прапаноўвалі Украіне мір з РФ у абмен на тэрыторыю
Улады ЗША абверглі паведамленні швейцарскіх СМІ пра тое, што Белы дом і ЦРУ прапаноўвалі Украіне адмовіцца ад часткі тэрыторый у абмен на мір з Расіяй. Аб гэтым піша выданне The Newsweek.
У каментары журналістам намеснік прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Шон Дэвіт заявіў, што інфармацыя, апублікаваная швейцарскай газетай Neue Zürcher Zeitung, з'яўляецца «недакладнай».
Неназваны прадстаўнік ЦРУ таксама запэўніў журналістаў, што кіраўнік іх ведамства Уільям Бернс не здзяйсняў таемную паездку ў Маскву ў студзені і не прапаноўваў там мірны план па Украіне. Паведамленне швейцарскай газеты спікер назваў «абсалютна ілжывым».
Перспектывы мірнага пагаднення па вайне ва Украіне
На думку прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, вайна ва Украіне ўжо знаходзіцца на той стадыі, калі стратэгічная параза Расіі стала відавочнай. Ён лічыць, што ў такіх умовах Украіна павінна працягваць умацоўваць свае пазіцыі.
Канцлер Германіі Олаф Шольц падкрэсліў, што ніякіх перамоваў з Расіяй за спіной у Украіны не будзе. Па яго словах, вывад войскаў РФ — неабходная ўмова для разблакавання перамоўнага працэсу.
Між тым спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка заявіла, што Масква гатовая да перамоваў, калі Кіеў не будзе вылучаць ніякія ўмовы. Пры гэтым яна абвінаваціла ЗША ў «зацягванні канфлікту» і «працягу агрэсіўнай палітыкі».
Паводле korrespondent.net, www.unian.net