Як у Херсоне валанцёры ратуюць жывёл (шмат фота)

Сабакі і каты ў затопленым Карабельным раёне Херсона — асноўныя «кліенты» каманды зааваланцёраў. Пра тое, як ратуюць жывёл з затопленага горада з-за катастрофы на Кахоўскай ГЭС, піша ўкраінскае выданне «Суспільне».

Валанцёры нясуць сонных сабак у лодку, каб вывезці іх з затопленага раёна ў Херсоне, 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/ «Суспільне»

Валанцёры нясуць сонных сабак у лодку, каб вывезці іх з затопленага раёна ў Херсоне, 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/ «Суспільне»

У камандзе працуюць ратавальнікі і ветэрынары з Кіева, Мікалаева і іншых гарадоў Украіны. За дзень яны здзяйсняюць дзясяткі паездак углыб раёна, які найбольш пацярпеў ад паводкі, шукаюць жывёл і вывозяць іх.

«Давайце ненадоўга дадзім ім снатворнае, каб бяспечна вывезці», — кажуць валанцёры.

Акрамя сабак і катоў у пераносках, у машыне ёсць клетка з казой. Некалькіх коз ратавальнікі забралі сёння з двара, які ўжо часткова затоплены, гаспадароў не знайшлі. Частка жывёл сапраўды была пакінута, але да большасці з іх гаспадары з прыватнага сектара проста не маглі дабрацца — бо занадта хутка прыбывала вада.

Як зааваланцёры ўвесь дзень ездзяць на лодках з пошукавымі аперацыямі у Карабель — у фотарэпартажы «Суспільне Новини».

 

Зааваланцёры ратуюць жывёл у затопленых раёнах Херсона, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Зааваланцёры ратуюць жывёл у затопленых раёнах Херсона, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

 

Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Каманда ратавальнікаў адпраўляецца ў чарговы заплыў у затоплены раён Херсона на пошукі жывёл, якія патрабуюць выратавання.

Узровень вады ў Карабеле часам дасягае некалькіх метраў, над паверхняй бачны толькі вяршыні дарожных знакаў.

 Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

 Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Некалі заасфальтаваная вуліца ў Карабельным раёне ператварылася ў возера. 

Маленькім сабакам уводзяць снатворнае для бяспечнай перавозкі ў лодцы, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Маленькім сабакам уводзяць снатворнае для бяспечнай перавозкі ў лодцы, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

У прыватным сектары Карабельнага раёна брыгада ратавальнікаў праходзіць па вуліцы Вільхава. Валанцёры гучна крычаць — пытаюцца, у якіх дамах ёсць людзі ці жывёлы, якім патрэбна дапамога. Яны таксама шукаюць сабак і катоў, гаспадары якіх альбо кінулі іх, альбо не змаглі дабрацца дадому, каб выратаваць.

З аднаго двара выходзіць пажылая пара, маўляў, яны тут застаюцца, але паказваюць на суседскіх сабак. Калі тыя ўсё ж вырашылі з'ехаць, то суседзі папрасілі іх хаця б адвязаць жывёл. «Што адвязваць, у вадзе не выжывуць, — кажа адзін з ратавальнікаў, — забіраем!» 

Валанцёркі ў пошуках кінутых жывёл у затопленым прыватным сектары Карабель, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Валанцёркі ў пошуках кінутых жывёл у затопленым прыватным сектары Карабель, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Заліты вадою двор і будка на вуліцы Вільхава ў Карабельным раёне Херсона.

1440_550_nuvr8i9hst.jpg

1440_550_erpvn8hpik.jpg

Каб усыпіць больш буйных або агрэсіўных сабак, выкарыстоўваюць прыладу, якая «страляе» ў жывёлу наркотыкам, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Маленькіх і сярэдніх і не занадта агрэсіўных сабак лёгка забраць і ўратаваць, тлумачаць валанцёры. Жывёлам уводзяць снатворнае з дапамогай шпрыца. А вось з буйнымі жывёламі ёсць праблема. Таму ветэрынары носяць з сабой спецыяльны прыбор, які на адлегласці «страляе» снатворным.

З адным з вялікіх сабак дапамагала мясцовая жыхарка. Суседскі сабака пазнаў яе, таму дазволіў падысці. Тым часам валанцёр увёў снатворнае.

Валанцёры-ратавальнікі рыхтуюць сабак да транспарціроўкі, каты ў пераносках побач, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Валанцёры-ратавальнікі рыхтуюць сабак да транспарціроўкі, каты ў пераносках побач, Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Жывёл, выратаваных з затопленых тэрыторый, адправяць у прытулак, іх агледзяць ветэрынары.

Кіраўнік добраахвотнай каманды (злева) успамінае дзень вызвалення Херсона. Кажа, што гэты дзень для яго надзвычай асаблівы, Херсон, 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Кіраўнік добраахвотнай каманды (злева) успамінае дзень вызвалення Херсона. Кажа, што гэты дзень для яго надзвычай асаблівы, Херсон, 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

У адным з выратавальных заплываў валанцёры знайшлі кінутага алабая. Велізарнага сабаку ўсыпілі снатворным і прынеслі да лодкі. Ён, як і іншыя знойдзеныя сабакі і каты, трапіць у валанцёрскі прытулак для жывёл, дзе яго агледзяць лекары.

6e95c607d74d2287.jpg

Камандзе ўдалося ўсыпіць гэтага вялізнага алабая і вывезці яго з прыватнага сектара Карабельнага раёна. 

Спячую жывёліну нясуць у машыну зааваланцёры. Сабака цяжкі, таму несці яго будуць тры чалавекі. Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Спячую жывёліну нясуць у машыну зааваланцёры. Сабака цяжкі, таму несці яго будуць тры чалавекі. Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Перад транспарціроўкай сонных сабак змяшчаюць у клеткі, каб жывёлы, калі прачнуцца, былі ў бяспецы адна ад адной і не пакусалі саміх валанцёраў.

Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Херсон, 7 чэрвеня 2023 г. Фота: Уладзіслаў Мусіенка/«Суспільне»

Акрамя катоў і сабак валанцёры забралі з прыватнага сектара пасёлка Карабельны некалькіх коз, якія апынуліся ў дварах без гаспадароў.