Яны пра нас: Рыторыка Аляксандра Лукашэнкі змянілася

Замежныя медыя пра актуальныя падзеі і працэсы ў Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота. KREMLIN PRESS SERVICE/ANADOLU AGENCY

Ілюстрацыйнае фота. KREMLIN PRESS SERVICE/ANADOLU AGENCY


«Нарошчванне вайсковай моцы ў Беларусі, на жаль, здаецца чымсьці больш сталым, і гэта нас вельмі непакоіць. Мы прызнаем, што Беларусь заўсёды знаходзілася ў сферы ўплыву Расіі, але Беларусь заўсёды супраціўлялася пастаяннаму размяшчэнню [там] расійскіх войскаў. Тое, што мы бачым у дадзены момант, — гэта стратэгічны дадатак да звычайных войскаў, якія яшчэ больш зменяць разлікі на карысць Расіі». Foreign Policy (ЗША)
«Яго (Аляксандра Лукашэнкі) рыторыка змянілася. Яшчэ 24 лютага ён казаў, што, так, мы не ўдзельнічаем, але калі спатрэбіцца, то беларускія войскі стануць разам з расійскімі, а цяпер такога матыву ўжо няма. Цяпер ён ясна і дакладна сфармуляваў, што "Беларусь не ўдзельнічае і не збіраецца, і Расія нас пра гэта не просіць". На змену пазіцыі Лукашэнкі паўплывалі ў тым ліку і акцыі пратэсту. Фраза "абы не было вайны" — гэта амаль мем у беларускай палітыцы. Таму ўдзел беларусаў у любых вайсковых дзеяннях не падтрымае ніхто ў краіне. Таксама на Лукашэнку маглі паўплываць дастаткова жорсткая пазіцыя Захаду і дастаткова жорсткія санкцыі. Гэта астуджвае гарачыя галовы і падштурхоўвае Лукашэнку да таго, каб мінімальна вымазацца ў гэтым брудзе».Незалежная газета (Расія)
«Калі Пуцін хоча заўтра ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю Беларусі, ён можа гэта зрабіць Падаўленне мінскім рэжымам любой грамадскай ці палітычнай актыўнасці дазваляе расійскім войскам выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі па жаданні Пуціна, аж да ўмяшання ў яе палітычнае жыццё ў любы момант».The Guardian (Вялікабрытанія)
«І хаця Мінск заяўляе, што ягоныя войскі яшчэ не задзейнічаны, Беларусь, тым не менш, зрабіла крокі па адмене свайго рашэння 1994 года аб адмове ад ядзернай зброі. 27 лютага 2022 года нацыянальны рэферэндум адмяніў канстытуцыйнае абавязацельства краіны заставацца бяз'ядзернай. Хаця сярод беларусаў па-ранейшаму моцныя антываенныя настроі, аб чым сведчаць сотні пратэстоўцаў у дзень рэферэндуму, якія выйшлі ў знак салідарнасці з Украінай; 800 былі арыштаваныя». The conversation (ЗША)
«Лукашэнка да гэтага часу спрабуе гуляць ролю пасрэдніка, што з'яўляецца часткай расійскай гульні супраць Кіева. Яго мэта — пераканаць беларускае грамадства ў тым, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне, хаця шанцаў на поспех у яго мала. Чарговыя заходнія санкцыі, накладзеныя на Мінск за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны, даказваюць, што разлік Лукашэнкі на магчымасць дыпламатычнага выкарыстання расійска-ўкраінскай вайны скончыцца правалам, а наступствы для Беларусі будуць супрацьлеглыя тым, пра якія ён марыць». OSW (Польшча)