Макрон зняў табу на магчымасць адпраўкі войскаў ЕС на дапамогу Украіне

«Параза Расіі неабходная для бяспекі і стабільнасці ў Еўропе», заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

makron_26_ljutaha_2024.avif

Макрон: Параза Расіі — неабходная для бяспекі і стабільнасці ў Еўропе

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адышоў ад адназначных заяваў заходніх лідараў аб няўдзеле іх вайскоўцаў у абароне Украіны ад расійскай агрэсіі, паведамляе www.holosameryky.com.

«Цяпер няма дамоўленасці аб афіцыйным санкцыянаваным размяшчэнні сухапутных войскаў. Але ў будучыні нічога не трэба выключаць. Мы зробім усё неабходнае, каб Расія не выйграла гэтую вайну», — заявіў Макрон журналістам пасля пазачарговага саміту ў Парыжы вечарам 26 лютага.

Французскі лідар адзначыў, што цяпер не гаворыць пра канкрэтныя планы, але даў зразумець, што такая магчымасць павінна быць часткай палітыкі стратэгічнай неадназначнасці, каб паказаць Расіі гатоўнасць заходніх краін вывесці дапамогу Украіне на новы ўзровень.

«Многія з тых людзей, якія сёння кажуць «ніколі», — гэта тыя самыя людзі, якія два гады таму казалі: «Танкі — ніколі, самалёты — ніколі, ракеты далёкага радыусу дзеяння — ніколі». Я нагадаю, што многія людзі за гэтым сталом казалі: «Мы прапануем спальныя мяшкі і шлемы», а сёння кажуць: «Нам трэба працаваць хутчэй і больш, каб забяспечыць ракетамі і танкамі», — падкрэсліў прэзідэнт Францыі.

Але непасрэдных паведамленняў ад іншых удзельнікаў парыжскай сустрэчы — вядомых прадстаўнікоў больш чым 20 краін — пра магчымасць ваеннай місіі ва Украіне не было.

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ палічыў неабходным сказаць, што гэтае пытанне не было галоўным на парыжскай сустрэчы.

Аднак іншы ўдзельнік сустрэчы, прэм’ер-міністар Славакіі Роберт Фіца, заявіў, што іншыя саюзнікі гавораць пра магчымасць уводу войскаў ва Украіну на двухбаковым узроўні, і падкрэсліў, што ён асабіста супраць гэтага.

У Вашынгтоне вядучыя амерыканцскія палітыкі неаднаразова падкрэслівалі, што будуць дапамагаць украінцам абараняцца, але не разглядаюць магчымасць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях.

З нагоды парыжскай сустрэчы, у якой удзельнічаў намеснік дзяржсакратара ЗША Джым О'Браен, Эмануэль Макрон зноў загаварыў пра тое, што Еўропа не павінна залежаць ад ЗША, калі справа даходзіць да дапамогі Украіне.

«Мы павінны пакорліва прызнаць, што мы часта спазняліся на шэсць, а то і на дванаццаць месяцаў. Гэта была задача нашых дыскусій сёння ўвечары — усё магчыма, калі гэта будзе карысна для дасягнення нашай мэты», — сказаў ён.

Артылерыйскія боепрыпасы для Украіны

Арганізатары парыжскай сустрэчы перад пачаткам мерапрыемства падкрэслівалі, што гэта месца для дыскусій і абмену думкамі адносна падтрымкі Украіны, а не магчымасць анансаваць новыя пастаўкі зброі.

Але ў Парыжы паведамілі, што лідары дамовіліся аб канкрэтных кроках па забеспячэнні Украіны артылерыйскімі боепрыпасамі, якіх, паводле ўкраінскіх паведамленняў, не хапае.

Паведамлялася ініцыятыву Чэхіі, якая прапанавала праграму закупкі боепрыпасаў для Украіны ў краінах за межамі Еўрасаюза.

Раней Францыя настойвала на тым, каб ваенныя заказы ішлі ў першую чаргу еўрапейскім кампаніям, але цяпер Парыж на гэтых умовах не настойвае.

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў аб гатоўнасці свайго ўрада выдзеліць на гэтую праграму 100 мільёнаў еўра.

Эмануэль Макрон таксама казаў пра стварэнне кааліцыі — групы краін, якая будзе каардынаваць пастаўкі ракет далёкага радыусу дзеяння Украіне.

Зяленскі адказаў на заявы аб магчымасці ўводу заходніх войскаў ва Украіну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які размаўляў з удзельнікамі парыжскага саміту па відэасувязі, пазней заявіў, што гаворка ішла пра «ўсё, што нас умацоўвае ў Еўропе, нашу стабільнасць, магчымасці». Вядома, нашы арсеналы, наша здольнасць вырабляць зброю, пастаўкі зброі ва Украіну і бесперапыннасць падтрымкі».

«Усё, што мы робім разам для абароны ад расійскай агрэсіі, дадае сапраўднай бяспекі нашым народам на дзесяцігоддзі наперад. Таму што кожная расійская страта і кожны расійскі пройгрыш вучаць Расію і любога іншага праціўніка Еўропы і ўвогуле вольнага свету, што агрэсія не дае і не можа даць вынікаў. Супрацоўніцтва і рашучасць — два адказы, якія кожны павінен даць на пытанне аб заканчэнні вайны і набліжэнні міру», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

У Офісе прэзідэнта Украіны таксама віталі абмеркаванне Захадам пытання аб адпраўцы сваіх войскаў ва Украіну.

Дарадца кіраўніка АП Міхаіл Падаляк адзначыў, што гэта сведчыць аб усведамленні рызыкі расійскай агрэсіі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Ruters.

«Гэта паказвае, перш за ўсё, абсалютнае ўсведамленне рызык, якія ўяўляе для Еўропы мілітарысцкая, агрэсіўная Расія», — сказаў Падаляк у пісьмовым кантары да заявы Макрона.

Па словах дарадцы украінскага кіраўніка, адкрыццё дыскусіі аб магчымасці прамой падтрымкі Узброеных Сілаў Украіны варта разглядаць як жаданне расставіць правільныя акцэнты, больш выразна вылучыць рызыкі. Ён таксама адзначыў, што на дадзеным этапе важна паскорыць пастаўкі ваеннай тэхнікі ва Украіну.