NATO збіраецца прапісаць у дэкларацыі адмову адпраўляць войскі ва Украіну — Corriere della Sera
У Паўночнаатлантычнага альянсу ёсць і іншыя навіны для Украіны — як добрыя, так і дрэнныя.
![Фота Getty Images Фота Getty Images](/img/v1/images/gettyimages_1406574909.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Getty Images
Corriere della Sera піша пра гэта са спасылкай на праект выніковай заявы на саміце НАТА, які пройдзе ў ліпені ў Вашынгтоне.
Акрамя таго, у дэкларацыі збіраюцца ўказаць, што каардынаваць ваенную дапамогу альянсу Украіне будзе не кіраўнік Пентагона Лойд Осцін, як гэта адбываецца зараз, а штаб-кватэра НАТА ў Бруселі.
Corriere della Sera адзначае, што асноўны аб'ём дапамогі Украіне падаюць не ЗША, а іншыя ўдзельнікі альянсу.
Таксама ёсць і палітычнае тлумачэнне гэтага кроку.
Каардынацыя дапамогі структурамі НАТА «будзе выглядаць больш дэмакратычнай у вачах як грамадства, так і Уладзіміра Пуціна», піша выданне.
Глядзіце таксама
![«Зло не чакае і не спыняецца»: Заходнія эксперты і палітыкі — пра атакі РФ у Адэсе і Харкаве «Кожны дзень Расія нагадвае нам, чаму мы павінны падтрымліваць Украіну»](/img/v1/images/harkau_vajna_30_04_2024.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У астатнім, адзначае Corriere della Sera, падыход НАТА да дапамогі Украіне не зменіцца.
У прыватнасці, Паўночнаатлантычны альянс працягне ўмацоўваць свае ўсходнія межы, каб, у выпадку неабходнасці, на іх абарону «ад краін Балтыі да Балгарыі» маглі аператыўна ўстаць да 300 тысяч чалавек.
Глядзіце таксама
![Вайна Расіі з НАТО рэальная? «Калі ЦРУ скажа, што будзе вайна, — трэба валіць». Ці чакаюць вайны беларусы Польшчы?](/img/v1/images/1643648427_6574.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Таксама члены НАТА шукаюць магчымасць паставіць Украіне дадатковыя зенітна-ракетныя комплексы Patriot.
Па разліках украінскіх уладаў, 25 такіх комплексаў хопіць, каб абараніць усю паветраную прастору краіны.
Пакуль, піша Corriere della Sera, ёсць папярэднія дамоўленасці аб пастаўцы толькі двух ЗРК – з Германіі і Іспаніі. Нідэрланды ў цэлым гатовы прадаставіць комплекс Patriot Украіне, але абмяркоўваюць юрыдычныя аспекты. Польшча і Грэцыя адмовілі.
Глядзіце таксама
![Для перамогі Украіне патрэбныя не дзясяткі, а тысячы танкаў Abrams Ваенныя эксперты: Ці ўтрымае Украіна абарону да лета?](/img/v1/images/ukraina_vajna_harmata.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг неаднаразова казаў, што Альянс не збіраецца адпраўляць войскі ва Украіну.
Аднак прэзідэнт Францыі, якая ўваходзіць у NATO, Эмануэль Макрон у апошнія месяцы некалькі разоў публічна разважаў на тэму адпраўкі войскаў ва Украіну.