Польшча: беларусам могуць адкрыць межы і дапамагчы з працаўладкаваннем

Кошт праграмы салідарнасці з Беларусю складзе 50 млн злотых. Пра гэта яшчэ ў пятніцу 14 жніўня заявіў у сейме прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Прэм'ер сказаў, што Польшча, якая прыняла ўкраінцаў з пацярпелых ад вайны раёнаў, "таксама можа стаць другім домам для рэпрэсаваных, пакрыўджаных беларусаў".

117770484_683767802352026_3245382602354060705_n_logo_1.jpg


План дзяржаўнай дапамогі беларусам прадугледжвае падтрымку рэпрэсаваных-звольненых з працы, збітых і параненых. Прэм'ер-міністр абвясціў аб пашырэнні польскай і польска-амерыканскай праграмы дапамогі пацярпелым, піша wgospodarce.pl.
Ён падкрэсліў, што Польшча можа стаць другім домам для рэпрэсаваных і параненых беларусаў. Студэнтам, навукоўцам, рэпрэсаваным з беларускіх ВНУ будзе прапанава стыпендыяльная праграма.
Паводле Маравецкага, беларусам будзе лягчэй заехаць на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, у тым ліку яны могуць быць вызваленыя ад візавых збораў, а ў асаблівых выпадках — уезд у Польшчу «таксама без адпаведных дакументаў». Ён нагадаў, што гэтаму спрыяе асаблівая працэдура, якая дзейнічае ў рамках Шэнгенскага пагаднення — так званая гуманітарная віза.
Мы таксама прапануем стыпендыяльную праграму Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага-агульнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы-праграму для Студэнты, навукоўцы, адлічаныя з беларускіх ВНУ, змогуць працягнуць адукацыю па стыпендыяльнай праграме Каліноўскага.
У рамках праграмы мяркуецца падтрымка незалежных СМІ і выдавецтваў у Беларусі.
Матэуш Маравецкі падкрэсліў, што толькі самі беларусы маюць права вырашаць пра будучыню Беларусі. "Таму сёння мы заклікаем беларускія ўлады разгледзець магчымасць правядзення новых, свабодных выбараў. Гэтыя выбары павінны быць сумленнымі і праўдзівымі, пажадана з удзелам міжнародных назіральнікаў", — заклікаў ён.