«Расія з'яўляецца ўзурпатарам месца Савецкага Саюза ў Радзе Бяспекі ААН»

«Сёння мы зрабілі істотны крок. Украіна ініцыявала працэс, скіраваны на выключэнне Расіі з Рады Бяспекі ААН і Арганізацыі ў цэлым». Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба.

united_nations_security_council.jpg

«Мы выклалі на афіцыйным узроўні сваю падрабязную і аргументаваную пазіцыю аб тым, чаму прысутнасць Расіі ў Радзе Бяспекі ААН і ў арганізацыі ў цэлым нелегітымная. Мы прывялі падрабязныя доказы таго, як 31 год таму расійская дэлегацыя па сутнасці проста заняла ў Радзе Бяспекі ААН месца СССР — дзяржавы, якая на той момант спыніла сваё існаваньне — без усялякіх статутных падставаў для гэтага.
Парушэнне Статута адбылося на падставе... простай замены шыльдачак «СССР» на «Расійская Федэрацыя». Гэта з'яўляецца грубым парушэннем пункта 2 артыкула 4 Статута ААН, які дакладна вызначае адзіны законны парадак набыцця сяброўства ў Арганізацыі.
Больш за тры дзесяцігоддзі на гэты ганебны факт проста заплюшчвалі вочы. Але Украіна не будзе маўчаць. Сёння мы пачалі барацьбу за пазбаўленне Расіі статусу сталага сябра Рады бяспекі ААН. Гэтая барацьба будзе няпростай. Гэтаму будзе супраціўляцца, і не толькі Расія. Але мы не будзем мірыцца з хлуснёй і фальсіфікацыямі. Задачы складаныя, але няма нічога немагчымага.
Нагадаем, Новы Час надоечы падрыхтаваў вялікі матэрыял на гэтую тэму:

Заключны, без перабольшання, фрагмент гістарычнага дакумента, які сёння апублікаваў МЗС: «Украіна заклікае дзяржавы-сябры ААН аднавіць прымяненне Статута ААН у пытанні легітымнасці прысутнасці РФ у ААН, пазбавіць Расійскую Федэрацыю статусу сталага чальца Рады Бяспекі ААН. І выключыць яе з ААН у цэлым.
Кіруючыся прынцыпам роўнасці чальцоў ААН, Расійская Федэрацыя павінна ісці тым жа міжнародна-прававым шляхам набыцця сяброўства ў Арганізацыі, што і іншыя краіны.
Украіна ініцыюе комплексны працэс, скіраваны на дасягненне мэтаў гэтай заявы, і ў гэтым кантэксце гатовая супрацоўнічаць з іншымі краінамі для сумеснай абароны Статута ААН і міжнароднага права ад дэструктыўнага ўплыву Расійскай Федэрацыі».
Поўны тэкст заявы ўжо размешчаны на сайце МЗС. Цяпер кожны амбасадар Украіны будзе працаваць над выкананнем пастаўленай задачы.