«Стабільна кладзем батальён». Арастовіч — пра жахлівыя штодзённыя страты арміі РФ
Расійская армія ва Украіне, нават калі інтэнсіўнасць баявых дзеянняў зніжаецца, штодня губляе на франтах забітымі і параненымі не менш за 400ؘ–600 салдат. Шмат сярод іх мабілізаваных і дрэнна навучаных. Падчас актыўных баёў страты РФ вырастаюць да 1000 у дзень.
Пра гэта распавёў дарадцы офіса ўкраінскага прэзідэнта Аляксей Арастовіч у эфіры «Фейгін LIVE».
«Калі актыўныя баявыя дзеянні — бывае да тысячы ў дзень забітых і параненых у расійскай арміі. Калі не актыўныя — да 600-400. Менш за 400 я наогул такога не памятаю», — прызнаецца ён.
Арастовіч удакладніў, што гаворка ідзе пра страты арміі РФ у жывой сіле ў выглядзе «беззваротных» і «санітарных» — забітымі і параненымі.
«Шмат, увогуле. Пачынаюцца актыўныя баявыя дзеянні, або з іх боку, або з нашага — рэзка палезла ў іх уверх. Мы стабільна кладзем цяпер батальён. Гэта ў асноўным на кірунку Саледар — Бахмут. Там яны ўсё роўна дасылаюць хвалямі атакі, з адпаведным вынікам», — адзначыў дарадца ОП.
Са слоў Арастовіча, на гэтым кірунку дрэнна навучаных ваяваць мабілізаваных расіян ужо не менш за 50%. «Яны — асноўны касцяк войскаў цяпер. Кадравыя выведзеныя на расійскую і беларускую тэрыторыі, і аднаўляюцца цяпер для будучых здзяйсненняў. За кошт тых жа мабілізаваных. А на 1-й і 2-й лініях не менш за 50% мабілізаваных, можа і 60% дзе-нідзе», — распавёў ён.
Таксама Арастовіч адзначыў, што цяпер у акупантаў на фронце асноўная нагрузка — гэта найміты з прыватных вайсковых кампаній, і «часткова мабілізаваныя».
«Кадравых менш. Мобікі цяпер цягнуць асноўную нагрузку вайны, дрэнна навучаныя... Узровень баявых дзеянняў упаў. Але іх проста шмат — яны насыцілі фронт», — сказаў дарадца ОП.
Варта згадаць, што, паводле інфармацыі Генштаба УСУ, на 24 лістапада страты РФ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання склалі ўжо 85 720 сваіх вайскоўцаў. Колькі загінула ўкраінцаў, не паведамляецца.
Як пісаў НЧ, паводле звестак Forbes, Расія за 9 месяцаў поўнамаштабнай вайны супраць Украіны выдаткавала чвэрць свайго бюджэту 2021-га года, і далей баявыя дзеянні будуць абыходзіцца Крамлю яшчэ даражэй.
Паводле ўкраінскай службы РБК