
У Нарвегіі затрымалі былога камандзіра ПВК «Вагнер». Ён прасіў прытулку, але яго хочуць дэпартаваць
- Замежжа
- 23-01-2023
Раней Мядзведзеў збег у Нарвегію цераз жорсткасць баевікоў ПВК «Вагнера», а да гэтага заклікаў ФСБ прыцягнуць да адказнасці саму кампанію.

Мядзведзеў расказаў, што перайшоў мяжу з Нарвегіяй у раёне пасёлка Нікель Мурманскай вобласці. Былы найміт заявіў, што ў Осла яго ўжо наведваў следчы, які займаецца справамі аб ваенных злачынствах. Мядзведзеў спадзяецца, што паказанні, якія ён дасць, «адыграюць ключавую ролю» ў расследаванні супраць ПВК Вагнера.
Gulagu.net піша, што Мядзведзева пасля затрымання даставілі ў цэнтр утрымання замежных грамадзян з мэтай наступнай дэпартацыі.Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: