Украіна атрымала дазвол прымяняць заходнюю зброю супраць РФ?
Заходнія партнёры ўжо перакінулі Украіне зброю, у якой няма абмежаванняў на нанясенне ўдараў па тэрыторыі РФ. А ракеты ATACMS, што былі перададзеныя ЗША Украіне, — гэта «вялікі прарыў».
Пра такі дазвол заявіла міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ. Паводле яе слоў, заходнія партнёры перадаюць зброю Украіне з дамоўленасцю аб тым, што яна не будзе выкарыстоўвацца для нападаў на тэрыторыю Расіі. Але, на думку Бражэ, гэты падыход можа змяніцца, і нават больш — яна лічыць, што пазіцыя саюзнікаў Украіны ўжо мяняецца, піша www.rbc.ua.
На пытанне журналіста, ці ёсць краіны, якія дазваляюць Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расіі, яна адказала станоўча.
«Ужо цяпер ёсць краіны, якія ўжо паставілі зброю Украіне без такіх абмежаванняў», — сказаў кіраўнік латвійскага МЗС.
Пры гэтым яна заявіла, што гэта не тая інфармацыя, якую трэба агучваць публічна.
«Вядома, не ўсё агучваецца публічна, і нават лепш не казаць пра гэта ўслых да пэўнага часу. Галоўнае — гэта ўздзеянне на поле бою. Таму што тут ёсць выбар: ці сказаць нешта гучна, ці проста зрабіць тое, што неабходна», — сказала Бражэ.
Міністарка перакананая, што калі ёсць аб'екты, з якіх Расія атакуе Украіну, то Украіна мае права на адпор, калі гэтыя аб'екты знаходзяцца на тэрыторыі Расеі. Па словах Брэжэ, такое прымяненне зброі дазволена міжнародным правам.
Business Insider: ATACMS з ЗША можа зрабіць Крым «нікчэмным у ваенным плане»
Балістычныя ракеты далёкага радыусу дзеяння ATACMS, якія ЗША ўжо былі паставіла Украіне, могуць зрабіць Крым «нікчэмным у ваенным плане» для Расіі. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на ваеннага аналітыка Філіпа Карбера.
СМІ нагадваюць, што ЗША таемна накіравалі ва Украіну каля 100 армейскіх аператыўна-тактычных ракетных комплексаў ATACMS, якая іх ужо выкарыстала. Раней ЗША накіравалі ATACMS малога радыусу дзеяння, якія дапамаглі Украіне змагацца восенню мінулага года.
«Але версіі, дасланыя нядаўна, могуць пралятаць каля 290 міль, што ставіць пад прыцэл Украіны больш каштоўныя мэты. Гэта ўключае ў сябе Крым, які быў акупаваны Расіяй у 2014 годзе і мае вырашальнае значэнне для яе ваеннай стратэгіі ва Украіне», — адзначае выданне.
Карбер, які мае досвед працы ва Украіне, сказаў, што прадастаўленне ATACMS з'яўляецца «вялікім прарывам».
«Гэта зброя можа па сутнасці зрабіць Крым бескарысным з ваеннага пункту гледжання», — падкрэсліў эксперт.
СМІ адзначаюць, што раней Украіна нанесла шмат удараў па Крыме — істотна аслабіўшы Чарнаморскі флот РФ, порт Севастопаль, перыядычна наносячы ўдары па стратэгічнаму Керчанскаму мосту, які злучае паўвостраў з Расіяй.
«Яны праводзіліся з дапамогай рознай зброі, у тым ліку паветраных і марскіх беспілотнікаў і, верагодна, ракет Storm Shadow/SCALP, пастаўленых Вялікабрытаніяй і Францыяй. Але ATACMS мае ключавую перавагу перад Storm Shadows, паведамляе Радыё Свабодная Еўропа, у тым, што яны падарожнічаюць нашмат хутчэй», — гаворыцца ў артыкуле.
Што папярэднічала?
Нагадаем, калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, значная колькасць краін Захаду паставіла Украіне зброю, каб супрацьстаяць захопнікам. Адной з умоваў перадачы ваеннай тэхнікі і ракет была дамоўленасць аб тым, што Украіна не можа выкарыстоўваць іх для ўдараў па тэрыторыі Расіі.
Пры гэтым у жніўні 2023 года былы сакратар РНБА Аляксей Данілаў заяўляў, што Украіне не забаронена наносіць удары па РФ зброяй уласнай вытворчасці.
«У нас ёсць дамоўленасці з нашымі партнёрамі аб тым, што мы не выкарыстоўваем іх зброю для нанясення ўдараў па тэрыторыі РФ, каб іх не абвінавацілі ў саўдзеле ў вайне, якую распачала РФ, але гэта не датычыцца вырабленай зброі нашым ваенна-прамысловым комплексам», — сказаў ён тады.
А ўжо ў лютым 2024 года Енс Столтэнберг у адным са сваіх інтэрв'ю заявіў, што Украіна мае права наносіць удары па «расійскіх ваенных аб'ектах за межамі Украіны» ў адпаведнасці з міжнародным правам. Ён сказаў, што кожны партнёр Украіны сам вырашае, ці варта ўводзіць абмежаванні на выкарыстанне прадастаўленага ўзбраення.
Так, з пачатку 2024 года ў Расіі пачасціліся атакі на нафтаперапрацоўчыя заводы. Часта гэтыя атакі былі спецаперацыяй украінскіх вайскоўцаў.
Такія атакі на НПЗ таксама выклікалі спрэчкі паміж партнёрамі Украіны. Бо некаторыя краіны баяліся, што гэта можа прывесці да абвастрэння канфлікту, або росту цэнаў на бэнзін на міжнародным рынку.
Перадача ракет ATACMS Украіне
ЗША дадуць Украіне столькі магчымасцяў, колькі змогуць . Пра гэта, каментуючы перадачу ATACMS Украіне, заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін.
Паводле яго слоў, ва Украіну ўжо адпраўленыя ракетныя комплексы далёкага дзеяння ATACMS.
Нагадаем, днямі стала вядома, што ЗША таемна накіравалі ва Украіну больш за 100 ATACMS далёкага дзеяння. І Украіна ўжо выпусціла гэтыя ракеты па расійскіх аб'ектах у Крыме.
Паводле РБК-Украіна, «Еўрапейская праўда».