Дыялог сказаў “усё”?

Стала вядома, што запланаванае на 31 сакавіка пасяджэнне так званай грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта не адбудзецца ў сувязі з тым, што ў кіраўніка Адміністрацыі (і адначасова рады) Уладзіміра Макея з’явіліся нейкія больш важныя справы. Новая дата паседжання пакуль не агучана. 

Стала вядома, што запланаванае на 31 сакавіка пасяджэнне так званай грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта не адбудзецца ў сувязі з тым, што ў кіраўніка Адміністрацыі (і адначасова рады) Уладзіміра Макея з’явіліся нейкія больш важныя справы. Новая дата паседжання пакуль не агучана. 
Гэтага трэ’ было чакаць. Варта прыгадаць, што яшчэ пасля першага, арганізацыйнага, паседжання рады галава дзяржавы выказаў усё, што пра яе думае. Маўляў, нічога карыснага для сябе з вуснаў апазіцыі ён тады не пачуў. Аляксандр Лукашэнка нават не даў сабе ласкі даведацца (ці ўсё ж такі ведаў?) пра статус таго самага паседжання – АРГАНІЗАЦЫЙНАГА, на якім і не магло прагучаць “што-небудзь карыснае прынамсі для прэзідэнта.  
Зачасцелыя візіты беларускага кіраўніка да расійскіх прэзідэнта і прэм’ера, “ад варот паварот еўракамісару Беніце Ферэра-Вальднер і кіраўніку ПА АБСЕ Жоаа Саарашу і, у рэшце рэшт, віцебскі “разнос на адрас апазіцыі з выкарыстаннем лексікі, прыдатнай для кнайпы апошняга гатунку, – вось яны, праявы стаўлення вышэйшай дзяржаўнай асобы да так званага дыялогу, якога так прагне наіўная Еўропа. На фоне ўсяго вышэй пералічанага датэрміновае рашэнне Еўразвязу працягнуць на дзевяць месяцаў мараторый на візавыя санкцыі дачынна вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і ўключыць Беларусь ў праграму “Усходняе партнёрства выглядае, мякка кажучы, не зусім дарэчным. Верагодна, у еўрапейцаў ёсьць нейкія свае, не зразумелыя нам, беларусам, довады, і яны яшчэ захавалі нейкія спадзяванні на “разумны прагматызм ва ўзаемадачыненнях з афіцыйным Мінскам. Але што далей?
Ужо сёння відавочна, што праграма пад умоўным назовам “Дыялог (як беларуска-еўрапейскі, так і ўнутрыбеларускі, на што да нядаўняга часу яшчэ заставаліся нейкія хоць і кволыя, але спадзяванні) збанкрутавала, так фактычна і не пачаўшы рэалізоўвацца. Не, недаацэньваюць у цывілізаваным свеце сённяшнія беларускія рэаліі і іх вытокі…