“Наша ніва” пакуль уратавана. Што чакаць “Народнай волі”?

Самыя страшныя чаканні дачынна лёсу найстарэйшай беларускай газеты “Наша Ніва, дзякуй Богу, не спраўдзіліся. 12 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала свой пазоў аб ліквідацыі папулярнага выдання. Гэта адбылося на судовым паседжанні, якое прайшло ў аўторак у Вышэйшым гаспадарчым судзе краіны.

Самыя страшныя чаканні дачынна лёсу найстарэйшай беларускай газеты “Наша Ніва, дзякуй Богу, не спраўдзіліся. 12 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала свой пазоў аб ліквідацыі папулярнага выдання. Гэта адбылося на судовым паседжанні, якое прайшло ў аўторак у Вышэйшым гаспадарчым судзе краіны.
Працэс па закрыццю газеты быў ініцыяваны Мінінфармам пасля таго, як “Наша Ніва атрымала трэцяе пісьмовае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння нормаў закона “Аб сродках масавай інфармацыі, вынесенае 14 красавіка 2011 году. “Падставай для папярэджання стала публікацыя на старонках газеты недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара, - палічылі прадстаўнікі Мінінфармацыі.
Па меркаванню Міністэрства інфармацыі, “распаўсюджванне гэтай інфармацыі прычыніла шкоду грамадзкім інтарэсам, дыскрэдытавала органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія прымалі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым у выніку тэракту.
Рашэнне Мінінфарма адклікаць пазоў станоўча сустрэла кіраўніцтва ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў. “Менавіта пра гэта БАЖ і вёў гаворку, разумеючы, што судовае рашэнне па гэтай справе будзе мець фармальны характар, і практычна не было б ніякіх шансаў, што гэтае рашэнне было б на карысць “Нашай Нівы, - адзначае намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. – Мы звярталіся ў Міністэрства інфармацыі і да чытачоў, каб яны, у сваю чаргу, звярталіся ў міністэрства з заклікам адклікаць пазоў, таму мы, безумоўна, вітаем гэты крок Міністэрства інфармацыі.
13 ліпеня там жа, у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі (Мінск, вуліца Валадарскага, 8) пачнецца разгляд аналагічнай справы, цяпер ужо ў дачыненні да незалежнай газеты “Народная воля. Яе закрыцця таксама патрабуе Міністэрства інфармацыі, якое 15 красавіка 2011 году вынесла папярэджанне ў адрас рэдакцыі ў сувязі з распаўсюджваннем звестак, “якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі. “Факт распаўсюду такіх звестак быў устаноўлены 13 красавіка 2011 рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суду, - заявілі тады ў Міністэрстве інфармацыі.
Па словах Андрэя Бастунца, хацелася б верыць, што і з “Народнай волей адбудзецца тое ж што і з “Нашай нівай.
“Безумоўна, усе мы чакаем нечага падобнага ў дачыненні да “Народнай волі, але як павернецца сітуацыя, прагназаваць вельмі цяжка, - кажа юрыст. – Мінінфарм з’яўляецца органам, які рэалізоўвае дзяржаўную палітыку ў галіне масавай інфармацыі, таму я думаю, што рашэнне па “Наша Ніве ёсць такім крокам па рэалізацыі гэтай палітыкі. Дзяржава, відаць, зразумела, што мінусы для яе ад закрыцыця газеты пераважваюць тыя выгоды, якія дзяржава, на яе думку, магла б атрымаць ад закрыцця “Нашай Нівы. Узважыўшы магчымыя наступствы, не толькі імджавыя, але нават і эканамічныя, прадстаўнікі ўлады, як мне падаецца, прынялі ўзважанае і разумане рашэнне.
Як яно станецца з “Народнай воляй, якая, дарэчы, 11 ліпеня адзначыла шаснаццатыя ўгодкі свайго існавання, стане вядома ўжо самым хуткім часам.