ААН налічыла больш за 5,5 мільёна ўкраінскіх бежанцаў
Больш за палову ўкраінцаў з'ехалі ў Польшчу, але частка ўцекачоў ужо вярнуліся дадому ў тыя рэгіёны, дзе спыніліся баі.

З пачатку
ўварвання Расіі ва Украіну свае дамы пакінулі больш за 5,5 мільёна чалавек. Пра
гэта паведаміла ў панядзелак, 2 траўня, Агенцтва ААН па справах бежанцаў, піша korrespondent.net.
Больш за тры мільёны з'ехалі ў Польшчу. У Румынію з'ехалі 825 тысяч, у Расею — 681 тысяч чалавек, у Венгрыю — 530 тысяч, у Малдову — 447 тысяч, у Славакію — 379 тысяч, у Беларусь — 25 тысяч.
Статыстычныя даныя сабраны з розных крыніц — у асноўным з даных, прадстаўленых ўладамі па афіцыйных пунктах пропуску на мяжы, паведаміла агенцтва.
Зрэшты, каля чвэрці ўкраінцаў, якія пакінулі свае дамы з-за вайны, ужо вярнуліся.