Дзяўчыну, якая пасля разгону 9 жніўня тры тыдні правяла ў Вайсковым шпіталі, змясцілі на Акрэсціна
Яе затрымалі раніцай 7 верасня, пазней дома ў пацярпелай прайшоў ператрус, паведамляе Радыё Свабода.
Жыхарка Мінска Марыя моцна пацярпела падчас разгону акцыі пратэсту ўвечары 9 жніўня ля Стэлы.
У тую ж ноч Марыю змясцілі ў Вайсковы шпіталь, дзе яна знаходзілася да канца жніўня.
Раніцай 7 верасня дадому да пацярпелай прыйшлі следчыя. Па словах яе маці, справа можа датычыць следства па факце масавых беспарадкаў.
Увечары дома ў Марыі адбыўся ператрус. Пасля яго пацярпелую адвезлі ў турму на Акрэсціна. Адвакат, які прысутнічаў падчас ператрусу, каментаваць сітуацыю пакуль не можа.