Па краіне разгортваецца флэш-моб #спасибочтонаучили
Былыя і сённяшнія вучні беларускіх школ, настаўнікік якіх удельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў распачалі флеш-моб #спасибочтонаучили.

Падзяка на плоце школы №145 у Мінску
Вучні збіраюцца ля сцен родных школ, прыносяць свае дыпломы за ўўдзелы ў алімпіядах ды іншых ммерапрыемствах і атрыманыя падчас вучобы. Вывешваюць іх на платах школ.
Сёння, 15 жніўня, каля школы №12 у Мінску, дзе было некалькі ўчасткаў для галасавання, на якіх зафікаваныя шматлікія парушэнні, збяруцца былыя і сённяшнія вучні, каб сказаць настаўнікам сваё "дзякуй".
Моладзь заклікае далучацца да флэш-мобу вучняў іншых школ і гарадоў.

Падзяка настаўнікам школы №145. Мінск