Праваабаронцы адкрылі новыя тэлефоны гарачай лініі на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму праваабаронцы адкрываюць новыя тэлефоны гарачай лініі.

2020_06_20_zatrymanni_minsk_svaboda_1.jpg


Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах:
Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:

  • Тэлеграм @ViasnaSOS +375 29 543 38 66

  • Вайбер па нумары +375 29 543 38 66

  • Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 29 543 38 66

  • “Гарадскі” нумар тэлефона: +375 17 394 63 11

Нетэрміновыя звароты:

  • Грамадская прыёмная: +375 29 8413981 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).

Калі вас затрымалі або вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:

  • імя і прозвішча затрыманага,

  • калі і дзе адбылося затрыманне,

  • ці ужываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,

  • ці адносіцца ён да ўразлівых групаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзяцей ці старых бацькоў т.п.) альбо з’яўляецца журналістам.

Вам падкажуць:

  • дзе можна шукаць затрыманых,

  • дзе можна бачыць спісы затрыманых,

  • чаго чакаць у бліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.

Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведнаму гораду.

У хуткім часе ПЦ "Вясна" запусціць "бота" для збору інфармацыі і дапамогі затрыманым.

spring96.org