У Брэсце знайшлі спаленыя бюлетэні

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Nexta.

photo_2020_08_15_11_20_50__2_.jpg

«Па нашых даных, улады разглядаюць магчымасць паўторнага пераліку галасоў і ўзмоцнена рыхтуюцца да гэтага. 
У кацельні Брэста былі выяўленыя рэшткі спаленых бюлетэняў. Таму, пералік галасоў немагчымы — ўлады прадэманструюць акуратна складзеныя стосы бюлетэняў запоўненых у выканкамах», — паведаміў канал.

photo_2020_08_15_11_20_50.jpg


Раней кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што перападлік галасоў немагчымы. «У нас жа выбару няма. Калі людзі думаюць, што мы перагледзім і прысудзілі перамогу Ціханоўскі, так не бывае. Калi ўстаноўлены парушэнні, як яны лічаць, у гэтым выпадку выбары могуць быць прызнаныя несапраўднымі. Гэта значыць, на працягу трох месяцаў павінна зноў прайсці наступная выбарчая кампанія з новымі кандыдатамі. Я і сказала: «Мы можам проста страціць краіну», — заявіла яна.