У Мінску сёння — Марш маці (дапоўнена, відэа)
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Да гэтага дня прымеркаваная і чарговая акцыя ў Мінску — Марш маці.

Каля сотні жанчын ужо сабраліся паблізу Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Пакуль чакаюць іншых, яны спяваюць розныя песні, у тым ліку «Купалінку», якая за апошнія месяцы нечакана стала песняй пратэсту.

Неўзабаве калона рушыла па праспекце ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Удзельніцы маршу прайшлі Кастрычніцкую плошчу і рухаюцца па горадзе далей.


Калона дайшла да плошчы Перамогі, там жанчыны хацелі перачакаць дождж у падземным пераходзе, але потым вырашылі ісці далей.
Гэтая жанчына выйшла на Дзень маці з адзіночным пікетам.