«У сэрца трапіў асколак міны»: Кіраўнік украінскай выведкі ўпершыню распавёў пра свае раненні
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў упершыню распавёў пра сур'ёзнае раненне на Данбасе. Ён адзначыў, што гэта цяжкая рана, але «жыць можна».

Кірыла Буданаў пачынаў у ГУР радавым аператыўнікам, прайшоў спецаперацыі ў Крыме і на Данбасе, у жніўні 2020-га ўзначаліў вайсковую выведку. Фота: «НВ»
Украінскае выданне «НВ» распавяло, як малады 37-гадовы генерал і кіраўнік выведкі краіны Кірыла Буданаў прайшоў шлях ад дэсантніка да разведчыкаў, колькі ў яго раненняў і чаму ён пастаянна рвецца ў бой.
Амаль за сем гадоў на Буданава было здзейснена не менш за 10 замахаў. Спробы яго забіць пачаліся ў жніўні 2016 года, калі падпалкоўніка ФСБ ліквідавалі ў часова акупаваным Крыме.
НВ піша: «Ірацыянальны страх расіян перад кіраўніком ГУР давёў Крэмль да таго, што ў красавіку гэтага года Лефортаўскі раённы суд Масквы завочна арыштаваў яго, абвінаваціўшы ў арганізацыі тэрактаў. А напярэдадні, 1 траўня, Буданаў нават апынуўся ў Маскве, але не асабіста: нехта расклеіў на шматлюдных вуліцах расійскай сталіцы некалькі раздрукаваных на прынтары аркушаў фармату А4 з партрэтам украінца і подпісам «Наш прэзідэнт».
Адваротны бок гэтай «усерасейскай папулярнасці» — больш за 10 спробаў замахаў, арганізаваных спецслужбамі РФ на Буданава».
Выданне адзначае, што з-за страху і нянавісці да Буданава расіяне ўжо больш за дзясятак разоў ладзілі замахі на яго жыццё. Напрыклад, у 2019 годзе расійскі забойца заклаў выбухоўку пад асабісты аўтамабіль генерала, але прыстасаванне, на шчасце, спрацавала заўчасна.
Галоўны афіцэр украінскай разведкі паведаміў журналістам НВ, усяго ў яго тры раненні, атрыманыя падчас спецаперацыі на Данбасе. Адно з іх было цяжкім — асколак міны трапіў пад сэрца.
«Яго нельга выняць з цела, гэта небяспечна. У мяне былі прабітыя спіна і шыя. Я прайшоў лінію перадавой у сваім тэмпе, на адрэналіне, каля 5 кіламетраў, а потым знясілены ўпаў. Траўма сур'ёзная, але, у прынцыпе, жыць можна», — сказаў Буданаў, але не ўдакладніў, калі менавіта ён атрымаў гэтую траўму.
Кірыла Буданаў спрабавалі забіць некалькі разоў. Выпадкі пачасціліся падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
У жніўні 2022 года была ліквідаваная дыверсійная група, якая рыхтавала забойства кіраўніка выведкі Кірыла Буданава і кіраўніка Мінабароны Аляксея Рэзнікава. Паводле задання каардынатара з Масквы, адзін са зламыснікаў шукаў кілера, якім пагадзіўся стаць кіяўлянін.
Старшыня СБУ Васіль Малюк у канцы 2022 года распавёў падрабязнасці затрымання. Ён падкрэсліў, што такія выпадкі не адзінкавыя. Васіль Малюк прыгадваў: «Выканаўцам замахаў на Буданава і Рэзнікава расійскія спецслужбы далі тэставае заданне. Але СБУ дзейнічала на апярэджанне і зламала планы расіян. Украінскія спецслужбы змадэлявалі выкананае заданне, адправілі ў РФ фотасправаздачу і атрымалі за працу грошы. Расейцы зразумелі, што іх «агенты» могуць і працуюць, і пасля гэтага адправілі выканаўцу ліквідаваць Буданава і Рэзнікава». Агента затрымалі ў жніўні. «Такіх гісторый не адна і не дзве, скажу так: іх да дзесяці», — прыгадваў Малюк.
Таксама згадаў Буданаў і пра тое, што думаў у першыя гадзіны вайны: «У пачатку вайны я думаў: калі мы пратрымаемся два тыдні, у расіян нічога не атрымаецца», — прызнаўся Буданаў.