За паўтара месяца – больш за 1200 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

Паводле звестак праваабаронцаў па стане на 16 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 97 чалавек атрымалі агулам 1246 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 105 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 90000 рублёў.

Пікет па зборы подпісаў на Камароўскім рынку ў Мінску 7 чэрвеня. Фота Арцёма Лявы

Пікет па зборы подпісаў на Камароўскім рынку ў Мінску 7 чэрвеня. Фота Арцёма Лявы

На грамадзян працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў.
Каго яшчэ чакае суд?
Мінск
16 чэрвеняУ судзе Першамайскага раёна — разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у адносінах да арыштаванай Вольгі Нікалайчык.14.20. Суд Фрунзенскага раёна.Разглядаецца адміністрацыйная справа па арт. 23.34. КаАП Валянціна Троцкага.У судзе Савецкага раёна будзе разглядацца новая справа па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Веранікі Мішчанка.16.00. Суд Заводскага раёна. Разгляд справы ў дачыненні да Аляксандра Грачышнікава (арт. 23.34 КаАП).19 чэрвеняЛеаніда Кулакова будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна (пачатак у 09.40) за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 30 траўня.У 09.10 у гэтым жа судзе адбудзецца разгляд справы Маі Навумавай (23.34 КаАП, удзел у пікеце каля Камароўкі 31 траўня).У 10.00 у судзе Першамайскага раёна разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП Юрася Губарэвіча.У судзе Ленінскага раёна (10.00) прызначаны разгляд справы Марыны Адамовіч па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.10.00. Суд Канстрычніцкага раёна. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП блогера Эдуарда Пальчыса.У судзе Фрунзенскага раёна прызначаны разгляд яшчэ аднаго адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да Мікалая Маслоўскага.10.00. Суд Заводскага раёна. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Віталя Савіча.10.00. Суд Маскоўскага раёна. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Аланы Гебрэмарыям.11.00. Суд Маскоўскага раёна. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Міхаіла Варанцова.10.00. Суд Цэнтральнага раёна. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Дзмітрыя Кудраўца.Мінчук Аляксей Мазука атрымаў ажно тры пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) – за тое, што прыходзіў на пікеты 21,28 і 31 траўня.
На Галіну Жукоўскую, Пятра Папраўку таксама складзены пратаколы па гэтым артыкуле – за ўдзел у пікеце ля Камароўскага рынку 31 траўня.
83-гадовага Яна Грыба выклікалі ў РАУС Кастрычніцкага раёна для складання пратакола за яго ўдзел у пікеце 7 чэрвеня. Ён адмовіўся ісці, і міліцыя паабяцала даслаць копію пратакола поштай.
На Арцёма Бабка складзены пратаколы па арт. 23.34 КаАП — за ўдзел у акцыях падчас збора подпісаў 31 траўня і 7 чэрвеня.
ГроднаУ Гродне працягваецца пераслед тых, хто ўдзельнічаў у пікеце 29 траўня, які скончыўся затрыманнем Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.
Міліцыя пераследуе пенсіянерку, 63-гадовую Станіславу Дамшэль. Жанчына была ў той дзень на Савецкай плошчы. Паводле яе слоў, яна прыйшла, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую. Жанчына апынулася ў эпіцэнтры падзей, пасля якіх адбыліся затрыманні. Яна расказвае, што яе моцна штурхануў адзін з міліцыянтаў і яна ледзь не ўпала, але яе падхапілі іншыя людзі. Жанчына перажыла моцны стрэс, а паколькі яна алергік, у яе неўзабаве ўзнікла астматычная алергія.

Станіслава Дамшэль. Фота "Радыё Свабода"

Станіслава Дамшэль. Фота "Радыё Свабода"

Міліцыя ж склала на яе пратакол паводле артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Два дні запар у кватэру пенсіянеркі наведваюцца міліцыянты, якія хочуць, каб жанчына ехала з імі ў РАУС. Станіслава Дамшэль па-ранейшаму хварэе і знаходзіцца на самаізаляцыі і таму ў кватэру міліцыянтаў яна не пускае.
На Сяргея Калмыкова, які быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім і 10 днён правёў за кратамі па ўзбуджанай крымінальнай справе (зараз ён у статусе сведкі), складзены два пратаколы – па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
У дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) вінавацяць таксама сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлію Карначаву. Пратакол на Юлію складзены за тое, што 29 траўня яна нібыта замінала праезду транспарта, у якім знаходзіліся затрыманыя.

Юлія Карначава, фота Рамана Юргеля

Юлія Карначава, фота Рамана Юргеля


Светлагорск
У Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.
Дапоўнена: Пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве складзены і на назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алену Маслюкову. Судовае разбіральніцтва над Аленай прызначана 17 чэрвеня ў 10:00 у судзе Светлагорскага раёна.
ВіцебскСуды за пікет па зборы подпісаў 31 траўня, які ўлады расцанілі як “несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”, чакаюць Таццяну Севярынец, Мікалая Качурца, Людмілу Валадкевіч. Валадкевіч прызначылі суд на 18 чэрвеня (суд Кастрычніцкага раёна).

Пікет у Віцебску 31 траўня

Пікет у Віцебску 31 траўня


Наваполацк
25 чэрвеня адбудзецца суд над каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўгенам Вільскім. На яго складзены тры пратаколы за нібыта "ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
ГомельСуд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве чакае прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Уладзіміра Няпомняшчых. Таксама па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім будуць судзіць Алу Грэчка і Віталя Смоліча.
На гамельчука Аляксея Елісеева супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСа склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за прамову на прыступках універмага «Гомель» падчас пікетаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнта 7 чэрвеня. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» па ст. 23.34 КоАП. Суд прызначаны на 18 чэрвеня (суд Цэнтральнага раёна Гомеля).
МазырМіліцыянты шукаюць Еву Сапрыгіну, каб скласці пратаколы за ўдзел у пікетах у Мінску і Віцебску, дзе яна стаяла з рознымі плакатамі. У выніку дзяўчына знікла ў Мінску 14 чэрвеня. Верагодна яна затрымана.

Ева Сапрыгіна на пікеце ля Камароўскага рынку. Фота "Народнай грамады"

Ева Сапрыгіна на пікеце ля Камароўскага рынку. Фота "Народнай грамады"


Інфармацыя па судовых працэсах будзе ўдакладняцца. Калі вас ці вашых знаёмых выклікаюць у суд ці ў міліцыю за ўдзел у мірных акцыях ці сустрэчах, праваабаронцы просяць звяртацца да іх: pierasled@spring96.org (грамадская прыёмная), маб.: (029) 841 39 81 Signal, WhatsApp, Telegram.
spring96.org