2023 стане годам сур'ёзнай правакацыі нябачанага дагэтуль маштабу і грамадзянскай вайны ў РФ?

Формулу Дзянікіна пра ўзаемасувязь распаду арміі і дзяржавы пакуль ніхто не адмяняў. Расійскі палітолаг Уладзімір Пастухоў падзяліўся сумнымі прагнозамі развіцця падзей у гэтым годзе.

_smutak_bol_reczaisnasc_vajna_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg

Пра гэта Уладзімір Пастухоў піша ў сваім тэлеграм-канале і разважае на Ютуб-канале “Пастухоўская кухня”.

1. У Расіі палітычная роля арміі ва ўмовах вайны непазбежна будзе ўзрастаць, але самастойна рэалізаваць свой палітычны патэнцыял ёй наўрад ці ўдасца. Хутчэй за ўсё, армія ў крытычны момант скажа сваё вырашальнае слова ў барацьбе іншых уладных груповак — прагаласуе «стрэльбай» на карысць адной з іх.

2. Раскол арміі на рэгулярную і прыватную стварае аснову для будучага перарастання »ментальнай грамадзянскай вайны" (паводле вызначэння Асмолава) у звычайную грамадзянскую вайну. Формулу Дзянікіна пра ўзаемасувязь распаду арміі і дзяржавы пакуль ніхто не адмяняў. Эксперымент з проксі-арміяй відавочна выходзіць з-пад кантролю «лабарантаў». Спроба утылізавать ПВК як “будаўнічы батальён” можа скончыцца збройным канфліктам паміж гаспадаром» і «ценем».

3. У масавай свядомасці запыт на вайну паступова выцясняецца запытам на перамогу. Проста ваяваць, каб народ не адцягваўся, ужо мала. Няздольнасць забяспечыць гэтую перамогу ў агляднай перспектыве паступова становіцца для Крамля галоўнай праблемай. Фармат доўгай вайны аказалася прадаць цяжэй, чым думалася.

4. Выхад са становішча праз ператварэнне вайны ў Айчынную больш падобны на ўваход у новае кола праблем. Рухавічок Айчыннай вайны не запусціць словамі — трэба дзеянне. З вялікай верагоднасцю 2023 год можа стаць годам сур'ёзнай правакацыі нябачанага дагэтуль маштабу.

 

Варта згадаць, як пісаў НЧ, што ўкраінская выведка таксама папярэджвае пра правакацыі з боку РФ, магчыма нават на тэрыторыі Беларусі. Нездарма Расія ўжо ўвезла ядзерную зброю ў Беларусь і Крым