Ці магчымы «вызвольны паход» на тэрыторыі Беларусі?
І рэжым Лукашэнкі, і ягоныя палітычныя апаненты ўзмоцнена эксплуатуюць ідэю пасляваеннага «вызвольнага паходу» на Мінск. Рэжым істэрыць, а апаненты раскручваюць тэму, што «на пэўным этапе расійска-ўкраінскай вайны Украіна мае ці асноўную палітычную задачу — змяніць палітычны лад у Беларусі і адпаведна перадаць уладу беларускім дэмакратам».
![_belarus_zyccjo_armija_vaennyja_fota_novy_czas_logo.jpg _belarus_zyccjo_armija_vaennyja_fota_novy_czas_logo.jpg](/img/v1/images/_belarus_zyccjo_armija_vaennyja_fota_novy_czas_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эксперт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра сцэнары, пры якіх магчымая ўзброенная ваенная аперацыя на тэрыторыі Беларусі, а пры якіх — не.
Найперш Ігар Тышкевіч абмаляваў ключавыя сцэнары заканчэння вайны — ад самых неверагодных да рэальных — на бліжэйшыя шэсць месяцаў.
Пяць сцэнароў вайны
Катастрафічны сцэнар для Украіны — правал: амаль неверагодны сцэнар, застаецца толькі тэарэтычная верагоднасць, што Украіна здасца. Гэты варыянт азначае, што ў Кіеве мяняецца ўлада, да кіравання краінай прарасійскія сілы альбо яна знаходзіцца ў стане перманентнага палітычнага крызісу.
Замарозка вайны азначае перамір’е. Такі сцэнар магчымы пры дзвюх умовах: вайна зацягваецца, а ніводны з бакоў не можа вайсковым шляхам забяспечыць нават тактычнае паляпшэнне сваіх пазіцый, адпаведна, ваяваць больш не можам, перамагчы таксама. І тады аб’яўляецца перамір’е з перспектывай аднаўлення вайны. Гэты варыянт магчымы, калі здараецца нейкая тэхнагенная катастрофа, ад якой пацерпіць і Украіна, і Расія, і некалькі еўрапейскіх дзяржаў.
Варыянт «Мінск-3» — гэта найменш выгадны для Украіны, але верагодны. Ён вельмі падобны на дзве першыя серыі «мінскіх дамоўленасцяў»: фармальна застаецца нейкая тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, але не цалкам. Бо ў абодвух мінскіх пагадненнях Крым выносіўся за дужкі.
Варыянт «38-я паралель», або часовая адмова ад тэрыторый. Найбольш яскравы прыклад — Карэя: і на поўначы, і на поўдні гавораць пра адзіную краіну, але дэ-факта краіна падзеленая. Аднак «38-я паралель» гэта не толькі Карэя, ёсць і менш паспяховыя прыклады: Харватыя ў свой час, Грузія, да нядаўняга часу — Карабах. «Украіна вызнае, што вайсковым шляхам не можа вызваліць тэрыторыі, палітычным — толькі праз пэўны час, але гэтае пытанне часова трэба зняць з унутрыпалітычнага парадку дня і сканцэнтравацца на перабудове дзяржавы, у тым ліку і дзеля таго, каб у будучыні вярнуць і свае тэрыторыі, і людзей», — тлумачыць Ігар Тышкевіч. Гэта найбольш з верагодных сцэнароў.
Тактычнае паражэнне Расійскай Федэрацыі таксама не прадугледжвае імгненнае вызваленне ўсіх акупаваных тэрыторый, але ён магчымы, калі Украіна ўваходзіць на тэрыторыі, акупаваныя Расіяй з 2014 года.
То-бок, да пачатку 2024 года найбольш верагодныя тры сцэнары: «38-я паралель», «Мінск-3» і тактычнае паражэнне Расіі. А таксама смерць Пуціна або палацавы пераварот у РФ.
Пры якіх з апісаных сцэнароў Украіна можа дазволіць сабе вайсковую аперацыю супраць Беларусі?
![zfsbfg.png zfsbfg.png](/img/v1/images/zfsbfg.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння Украіне немэтазгодна пашыраць фронт. Наяўных сілаў ва Узброеных Сілах Украіны недастаткова для сур’ёзнай аперацыі. Падтрымкі звонку (патрэбная зброя на аперацыю на чужой тэрыторыі) няма, таму што ў гэтым выпадку вайсковая аперацыя будзе азначаць агрэсію супраць Беларусі. Актыўнасць з боку Расійскай Федэрацыі, то-бок гатоўнасць узяць пад ваенны кантроль Беларусь, пакуль адсутнічае.
У выпадку перамір’я зацікаўленасць Украіны ў «ваенным паходзе» адсутнічае. Наяўнасць беларускіх сілаў таксама недастатковая на вайсковую аперацыю. Украінскія сілы тэарэтычна з’яўляюцца ў выпадку перамір’я, але ўсё ўпіраецца ў мэтазгоднасць, у палітычную волю. Падтрымкі звонку (згоду даць зброю на такую аперацыю) катэгарычна няма. А вось расійская вайсковая актыўнасць на тэрыторыі Беларусі цалкам можа ўзмацніцца. І ў такім выпадку ніякага «вызвольнага паходу» не будзе.
Сцэнары «Мінск-3» і «38-я паралель» таксама выключаюць любы «вызвольны паход».
Тактычнае паражэнне РФ шанцы на «вызвольны паход» павялічвае, але не робіць іх рэалістычнымі.
А вось варыянт, калі нешта здараецца з Пуціным (памёр ці ў Расіі адбываецца палацавы пераварот), стварае акно магчымасцяў. Вайна працягваецца, у Расіі новая ўлада. Мэтазгоднасць для Украіны вызначаецца тым, якія сілы бяруць уладу ў Расіі. Падтрымка звонку таксама залежыць ад таго, хто возьме ўладу ў РФ.
«У базавых сцэнарах усё цяжка», — канстатуе Ігар Тышкевіч.
Эксперт апісаў сцэнары, якія пакуль немагчымыя, але могуць наступіць. Пры такіх сцэнарах вайсковая аперацыя ці сілавое супрацьстаянне на тэрыторыі Беларусі больш чым верагодна.
![bdpdnr.png bdpdnr.png](/img/v1/images/bdpdnr.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры наяўнасці гэтых базавых сцэнароў тэарэтычна (і толькі тэарэтычна!) магчымая вайсковая аперацыя на тэрыторыі Беларусі.
«Ты не лезеш — табе не прылятае»
— Такі сцэнарны падыход дазваляе больш цвяроза глядзець на заявы рознага кшталту палітыкаў з абодвух бакоў, — кажа Тышкевіч. — Пасылы найбольш верагодных і магчымых сцэнароў адны і тыя ж: ты не лезеш — табе не прылятае, ты ўлезеш — будзе вельмі балюча. Таму істэрыя ў Мінску, мякка кажучы, грунтуецца на пустым месцы, за выключэннем выпадку, калі яны рэальна не хочуць залезці ў гэтую мясарубку. Вось гэта абсурднасць тэзаў з аднаго боку, канстатуе Ігар Тышкевіч.
— Абсурднасць тэзаў з другога боку: Украіна пасля вайны абавязана дапамагчы разабрацца. Хвілінку: страты досыць вялікія, рэальна вялікія. І тут пытанне ўзнікае: калі няма беларускага суб’екта, які гатовы, можа і здольны ўтрымаць уладу? Ставім сябе на месца ўкраінскага кіраўніцтва. Што такое вайсковая аперацыя? Гэта страты. Гэта значыць, аддаць загад, каб энная колькасць украінцаў не вярнулася з новай вайны. Не вярнуцца з новай вайны з сумнеўнымі перспектывамі з пункту гледжання палітычных бонусаў. Давайце падумаем: а ці будзе гэта патрэбна? Палітычная падтрымка, кансультацыі, адукацыя — так, але любая знешняя дапамога… магчымая толькі ў выпадку, калі ёсць ядро, якое дэманструе сваю суб’ектнасць і дэманструе, што гэтае ядро можа вырасці, як максімум, або можа, як мінімум, трымаць сваё слова, можа гарантаваць выкананне ўзятых на сябе абавязкаў.