Як будзе рэагаваць NATO у выпадку нападу на адну з краінаў альянсу?
У змадэляваным сцэнары расійскага нападу на NATO альянсу патрабуецца 10 дзён, каб ужыць пяты артыкул, а нямецкія войскі гуляюць ключавую ролю ў абароне краін Балтыі.
Распрацоўка сімуляцыі, якая апісвае магчымы напад Расіі на ўсходні фланг НАТА ў 2027 годзе, была арганізавана Цэнтрам ваенных дзеянняў новага пакалення (Center on New Generation Warfare), піша BILD.
У гэтай кампутарнай ваеннай «гульні» прынялі ўдзел былыя высокапастаўленыя вайскоўцы, уключаючы генералаў ЗША Філіпа Брыдлава і Бэна Ходжэса. Мэтай сімуляцыі было мадэляванне і аналіз рэакцыі НАТА на гіпатэтычны наступ Расіі, каб лепш зразумець магчымасці альянсу і выпрацаваць стратэгіі абароны краін Балтыі.
Гэты сцэнар лічыцца адным з самых небяспечных для Латвіі, Літвы і Эстоніі: франтальная атака Расіі на ўсходні фланг НАТА ў бліжэйшыя тры гады. Ключавую ролю ў абароне краін Балтыі адыгрывалі б нямецкія ўзброеныя сілы, а таксама ратацыйныя падраздзяленні іншых партнёраў НАТА.
На дадзены момант каля 800 нямецкіх салдат служаць у Літве ў складзе "баявой групы eFP" НАТА. Яны аснашчаны значнай колькасцю транспартных сродкаў і сістэм узбраення, уключаючы некалькі танкаў Leopard 2. Да канца 2027 года колькасць нямецкага кантынгенту павінна павялічыцца да цэлай брыгады (4800 салдат і 200 грамадзянскіх супрацоўнікаў) і 44 танкаў Leopard 2.
Згодна з сцэнаром, пры горшым развіцці падзей прайшло б дзесяць дзён, перш чым краіны НАТА задзейнічалі б артыкул 5 (калектыўная абарона Альянсу) і накіравалі падмацаванне ў пацярпелыя краіны Балтыі і да дыслакаваных там войскаў бундэсвера. Гэта дзесяць дзён, на працягу якіх краіны Балтыі засталіся б без знешняй дапамогі да ўмяшання Польшчы і іншых саюзнікаў.
«Трэба выйграць як мага больш часу», — тлумачыць генерал Брыдлаў.
«Спачатку будзе падтрымка з паветра, затым флот, а потым цяжкія сухапутныя войскі. Неабходна ўтрымліваць пазіцыі да прыбыцця буйных сіл НАТА», — адзначае ён.
Па сцэнары, Расія атакуе з боку акупаванай Латвіі, а таксама з Беларусі і Калінінграда. Літва і яе саюзнікі вымушаны адступаць, а нямецкі танкавы батальён, які знаходзіцца ў краіне, выконвае бліскучы манеўр, які змяняе ход бітвы на поўначы краіны.
Да канца чацвёртага дня падзей, якія разгортваюцца па сцэнары, нямецкі танкавы батальён утрымліваецца ў цэнтры як рэзерв.
На пяты дзень сімуляцыйнай вайны 44 нямецкія танкі Leopard 2 накіроўваюцца на поўнач, хутка выходзяць за межы Літвы і на сёмы дзень заходзяць у фланг асноўным расійскім сілам, якія наступаюць з Латвіі.
Далей па сцэнары на працягу трох дзён бундэсвер разбіваюць колькасна праўзыходнае расійскае войска і спыняюць яго наступ на поўначы.
Да канца дзесяцідзённай бітвы літоўскія сілы ў змадэляваных падзеях страцілі 17 танкаў, 145 бронемашын і 3650 салдат. Страты Расіі аказаліся значна вышэй: 411 танкаў, 1019 бронемашын і 11 420 загінуўшых. Тым не менш, Літва была б «спустошана і часткова акупаваная» менш чым за два тыдні разлютаваных баёў, кажуць аўтары даследавання.
Арганізатары сімуляцыі падкрэсліваюць: разгляданы сцэнар — гэта самы горшы варыянт, якога можна было б пазбегнуць, калі б абаронны бюджэт быў павялічаны да 4% ВУП, на месцах было б разгорнута больш сіл НАТА, уключаючы баявыя верталёты Apache, а таксама калі б Захад рэагаваў хутчэй .