Назіральніка Віктара Адзіночанку выдалілі калегі

Выкладчыка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктара Адзіночанку з выбарчага ўчастка выдалілі свае ж калегі. Паводле сябраў выбарчай камісіі, на ўчастку для галасавання ўжо знаходзіліся тры назіральнікі.

viktar_adzinochanka.jpg

Віктар Адзіночанка мусіў назіраць ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на выбарчым участку №20 Цэнтральнага раёна пад № 12. Аднак на апячатванне скрыні для галасавання незалежнага назіральніка не дапусцілі:
– Я зайшоў у памяшканне, гэта было ў другім корпусе ўніверсітэта імя Скарыны. Там ужо знаходзілася камісія і тры назіральнікі. Двух гэтых назіральнікаў я ведаю, гэта выкладчыкі ўніверсітэтаў, я чацвёрты назіральнік. Старшыня камісіі Арлоў, ён мне прапанаваў выйсці. Я пачаў абурацца, ён адкрыў дзверы, сказаў: «Выходзьце». Я там паабураўся крышачку і сышоў.
Віктар Адзіночанка збіраецца абскарджваць ягонае недапушчэнне ў якасці назіральніка.
Паводле Радыё Рацыя