Партыя БНФ заклікала ўсіх кандыдатаў адмовіцца ад удзелу ў выбарах

З адпаведнай заявай выступіў Сойм Партыі БНФ.

download__1__8.jpg

12 ліпеня на пасяджэнні Сойма Партыі БНФ была прынятая заява «Саўдзел у несапраўдных “каронавыбарах” ва ўмовах рэпрэсіяў не мае апраўдання» па выбарчай кампаніі, што ідзе ў Беларусі. У заяве партыя асудзіла арганізацыю кампаніі і шматлікія парушэнні заканадаўства ды фальсіфікацыі, якія ўжо мелі месца падчас фармавання выбарчых камісій.
«Тое, якім чынам была абвешчаная і як арганізуецца гэтая выбарчая кампанія, сведчыць пра правал палітыкі Лукашэнкі і пра няздольнасць дыктатуры ўлічваць інтарэсы людзей і беларускага народа. Гэтай палітыцы рэжыму не можа быць апраўдання. Таксама небясьпечным і недаравальным з’яўляецца саўдзел у гэтых злачынных дзеяннях рэжыму. 
Выбары адбываюцца ва ўмовах нязменнасці выбарчага заканадаўства. У краіне працуе ранейшая сістэма фальсіфікацыяў і маніпуляцыяў, скіраваных на скажэнне волі беларускага народа. Мы бачым, што ў 2020 годзе гэтая сістэма працуе яшчэ больш нахабна і бессаромна, у тым ліку пры адсутнасці паўнавартасных місіяў міжнароднага назірання. Тэрытарыяльныя і ўчастковыя выбарчыя камісіі сфармваныя без удзелу апазіцыі і не можа быць аніякага даверу тым лічбам, якія будуць абвешчаныя гэтымі камісіямі па выніках падліку галасоў.

Шырокае ўжыванне адміністрацыйнага рэсурсу і дзяржаўных сродкаў на карысць дзеючага кіраўніка краіны, хваля арыштаў, крымінальнага пераследу і рэпрэсіяў, скіраваная супраць апанентаў улады, актывістаў грамадзянскай супольнасці, журналістаў, блогераў і любых актыўных грамадзянаў азначаюць, што цяперашнія выбары ні ў якім разе не могуць быць прызнаныя як свабодыня і сумленныя», — гаворыцца ў заяве.
Партыя БНФ таксама рскрытыкавала ўдзел у выбарах іншых палітычных сілаў і заклікала кандыдатаў зняцца:
«Адказныя палітычныя сілы, якія клапоцяцца пра інтарэсы беларускага народа, не павнныя быць памагатымі ў дзейнасці, якая шкодзіць беларускаму народу, не павінныя даваць рэжыму нагоду для апраўдання і зняцця з яго адказасці за гібель людзей.
Штабы некаторых кандыдатаў, якія легкадумна разлічвалі на магчымасць дасягнення нейкіх тактычных ці прыватных мэтаў праз працу ў межах, што акрэсленыя дзеючым заканадаўствам, цяпер плацяць вялікі кошт за свае пралікі. Беззаконне і гвалт з боку рэжыму ў дачыненні да палітычных апанентаў выклікаюць справядлівае абурэнне і з’яўляюцца недаравальнымі. Партыя БНФ патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія былі кінутыя за краты падчас гэтай выбарчай кампаніі, а таксама да яе пачатку. БНФ рашуча пратэстуе супраць катаванняў, што ўжываюцца супраць вязняў.
Партыя БНФ заклікае ўсіх патэнцыйных кандыдатаў адмовіцца ад удзелу ў “каронавыбарах” і далучыцца да працы кампаніяў назірання дзеля выяўлення і фіксацыі злачынстваў рэжыму, якія робяцца падчас гэтых несумленных і несапраўдных “каронавыбараў”».
Паводле прэс-рэліза