Спадзяванне РФ — зацягнуць вайну і спадзявацца, што ў ЗША прыйдзе да ўлады Трамп

Украінскі палітолаг Алег Панамар — пра тое, на што разлічвае расійскі ўрад, які нават не думае спыняць вайну.

pucin_tramp.jpg

Былы расійскі кіраўнік Дзмітрый Мядзведзеў у чарговым пасце не пагражаў і не лаяўся, а толькі крыху дакараў здраднікам, якія спадзяваюцца, што расійскі рэжым упадзе — і РФ нарэшце зажыве добра. Мядзведзеў абяцае ўсім: вяртання да светлай будучыні не будзе.

Украінскі палітолаг адзначае: гэты пост Мядзведзева сведчыць, што асобы пры ўладзе ў РФ разумеюць кепскі стан спраў на фронце.

Алег Панамарпіша

— Вы правільна заўважылі ў каментарах пад постам пра Мядзведзева, што ў іх адбываецца ў нейкай меры прыняцце.

Гэта значыць, у кіраўніцтве РФ усведамляюць, што перамагчы ім не свеціць ад слова — ніяк.

35_1_1.jpg


Вось пару прыкладаў яшчэ

Расіі не ўдалося дасягнуць ніводнай з мэтаў, якія паставіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін пры ўварванні ва Украіну. Гэта прызнаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў справах СНД, сябра «Адзінай Расіі» Канстанцін Затулін.

Афіцыйна было заяўлена, што Расія збіраецца дамагчыся «дэнацыфікацыі, дэмілітарызацыі і нейтралітэту Украіны», а таксама «абараніць» жыхароў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, нагадаў дэпутат. «Па якім з гэтых пунктаў мы дасягнулі выніку? Ні па адным. Больш за тое, некаторыя з іх перасталі мець усялякі сэнс. Напрыклад, нейтралітэт Украіны. Які сэнс мае вылучэнне гэтага патрабавання? Ніякага на дадзены момант. Яна не будзе нейтральнай, калі застанецца існаваць», — заявіў Затулін.


Ён лічыць, што пры бягучай падтрымцы Захаду Расіі не ўдасца захапіць Украіну, каб нешта з гэтым зрабіць.

«Пытанне — застанецца Украіна пад кіраўніцтвам Зяленскага або яго пераемнікаў існаваць па выніках усяго таго, што адбываецца, ці не застанецца? Застанецца, таму што сіл для таго, каб гэта пераадолець, пры той падтрымцы, якая ім аказваецца, — насамрэч, не хапае», — удакладніў Затулін.

На ягоную думку, хоць кіраўніцтва Расіі і не выказваецца на гэтую тэму, яно «дае зразумець», што ўсведамляе сітуацыю, якая склалася.

Таксама ў Скабеевай (сама Скабеева і ў яе экспертаў) змянілася рыторыка па ядзернай зброі. Яны пачалі ў студыі адзін аднаго заклікаць спыніць гэтыя пужалкі, бо ўсім у свеце ўжо відавочна, што гэта блеф і далей гэта выклікае толькі смех. Зыходзячы з напісанага вышэй, Расія максімальна актывізавала сваіх «міратворцаў».

Але... Але, як я пісаў не раз раней, усе міратворцы — кітайскі план, бразільскі, венгерскі, інданезійскі, план папа Рымскага ідуць наўпрост у кошык для смецця.

Таму што хаўруснікі Украіны (перш за ўсё ЗША, Вялікабрытанія, Польшча, Балтыя і іншыя) не настроеныя замарожваць вайну і дарыць Расіі захопленыя ва Украіны тэрыторыі. Таму ва Украіну працягвае ісці сучасная зброя і — усё больш і больш. А зброя ідзе ва Украіну не для таго, каб іржавець або пыліцца (інакш бы яна не ішла). Яна будзе спрыяць вызваленню захопленых тэрыторый.


Выснова

Нягледзячы на дрэнныя для Расіі перспектывы, яны яшчэ хочуць разыграць карту — зацягнуць вайну да канца 2024 года ў надзеі на прыход Трампа. Для гэтага ім трэба сарваць украінскі наступ  — і гэта іх мэта і задача.

Але, мяркуючы па дынаміцы працэсу, апісанага вышэй, і гэтая задача для іх не выканальная. Не хопіць у іх ні сіл, ні рэсурсаў на такі доўгі перыяд (дый прыход Трампа да ўлады не вельмі верагодны). Пакуль так.