Што найбольш уразіла «легіянера» Данілава за кратамі?

Фігурант «Справы патрыётаў» у лісце да сябра распавёў пра «адно з самых вялікіх сваіх экзістэнцыёных патрасенняў». Звязана яно не з ціскам адміністрацыі, умовамі ўтрымання альбо аспектамі крымінальнай справы...

cam05348_1_logo.jpg


Найбольшым патрасеннем аказалася колькасць моладзі, якая сядзіць па 328-м артыкуле, то бок за «абарот наркатычных сродкаў», а таксама асаблівасці гэтай публікі. «З-большага гэта маладыя наркаманы, так званыя «спайсы». Гэта хлопцы ад 14 год, а то і раней,» — піша Данілаў.
У Беларусі дзейнічае даволі жорсткае заканадаўства адносна парушальнікаў дадзенага артыкула: ужыванне караецца тэрмінам ад 2 да 5 год зняволення, распаўсюд — ад 8 да 15 год, распаўсюд, які стаў прычынай смерці — да 20 год за кратамі. Згодна адпаведнаму дэкрэту, умоўна-датэрміновае вызваленне асуджаных па арт. 328 КК РБ не практыкуецца.

Самае цікава, — працягвае Данілаў, — што тыя, каго за гэты атрыкул трымаюць, зусім не разумеюць стан, у які яны трапілі! Хлопцу 20 год ад нараджэння, яму далі 15, а ён сядзіць і смяецца. Ён проста не ўсведамляе свайго стану. Я заўважыў, што мазгі ім «выключае» цалкам.

Далей Данілаў прыводзіць прыклад хлопца, з якім давялося перасякацца ў СІЗА:

Мой 19-гадовы сукамернік здолеў назваць пяць еўрапейскіх краінаў. Са сталіцаў ведае толькі Мінск і Маскву. Пра такія краіны як Славакія ці Бельгія ён не чуў ніколі! Я ўжо не кажу, каб ён наваў іх сталіцы, бо ён нават сталіцу Украіны не здолеў назваць. Проста не ведае. Ён нічога не ведае... Не разумее значэння словаў «манархія», «грыжа», самых простых побытавых рэчаў. Пры гэтым — вельмі абаяльны чалавек. Проста ад 14 гадоў ужываў «легальныя» (як ён кажа) наркотыкі. І такіх тут тысячы.


Нагадаем, што Віктар Данілаў перад пасадкай працаваў у школе, вёў курс медыцыны ў «Чырвоным Крыжы» ды прымаў удзел у летнках для моладзі бабруйскага спартова-патрыятычнага клубу «Патрыёт». Імаверна праз тое, што Данілаў увесь час працаваў з моладдзю ў якасці выхавацеля, доля моладзі, якая трапіла пад уплыў наркотыкаў, яму баліць асабліва.