Яўген Магда: Наступнае, што прыдумае Лукашэнка, — каранацыя

Дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі (Кіеў, Украіна) Яўген Магда падзяліўся меркаваннем наконт так званага Усебеларускага народнага сходу. Спойлер: эксперт лічыць, што дыктатар Лукашэнка працягне канцэнтраваць уладу ў сваіх руках.

71496675_501354900686876_2174601745089429504_n.webp

Лукашэнка заняў ужо другую вышэйшую дзяржаўную пасаду і стаў старшынём Усебеларускага народнага сходу. Збоку УНС выглядае як калос на гліняных нагах: калі ў Беларусі пачнуцца пераўтварэнні, то цяперашнія члены УНС пабягуць як прусакі прысягаць новай уладзе. Такога меркавання прытрымліваецца ў інтэрв’ю выданню bgmedia.site Яўген Магда.

— Лукашэнка «абраны» старшынём Усебеларускага народнага сходу. Ці дае УНС Лукашэнку дадатковыя рычагі ўтрымання персанальнай улады?

— З пункту гледжання паліталогіі, Лукашэнка стаў узурпатарам улады. Будучы нелегітымным прэзідэнтам, ён яшчэ стаў і кіраўніком прадстаўнічага органа, створанага па яго асабістым жаданні. Наступнае, што ён прыдумае, — каранацыя, нічога больш лагічнага ў галаву не прыходзіць. Лукашэнка імкнецца да канцэнтрацыі ўлады ў адных руках, каб прадэманстраваць, што ён яшчэ на нешта здольны. Але гэта вельмі слабая дэманстрацыя для тых, хто разумее, як працуе беларуская палітыка і колькі ў ёй праблем, не звязаных асабіста з Лукашэнкам.

— Лукашэнка абмаляваў місію УНС: «У вас няма права на памылку. Вы маеце права толькі на вернасць і адданасць сваёй краіне і нашаму народу. Ваша місія служэнне ў імя будучыні Беларусі». Калі ачысціць гэтую фразу ад славеснай шалупіны, як яна прагучыць?

— Цяперашні склад Усебеларускага народнага сходу сапраўды не мае права на памылку: усе людзі адабраныя, усе ябацькі, як адзін. На першы погляд, гэта калос, але калос на гліняных нагах: калі ў Беларусі пачнуцца пераўтварэнні, то цяперашнія члены УНС ўладзяць забег прусакоў — хто хутчэй прысягне новай уладзе. І самае страшнае для Лукашэнкі заключаецца ў тым, што гэты працэс ужо цяпер можа развівацца ўнутры Усебеларускага народнага сходу. Як гаворыцца, пад коўдрай, у прыбіральні, дзесьці ў закутку, але шу-шу-шу ўсё роўна будзе існаваць. Нельга фармаваць гамагенна-рафінаваную супольнасць, у якой адзіны кансалідуючы фактар — лебядзіная вернасць гаспадару Лукашэнку.


Глядзіце таксама

— «Адзінае разуменне нацыянальнай стратэгіі павінна яшчэ больш з'яднаць і ўмацаваць нас». А ў чым, уласна, палягае «нацыянальная стратэгія», якую рэалізуе Лукашэнка?

— Апошняя нацыянальная стратэгія, якую я памятаю, — гэта чарка і скварка. Думаю, у гэтым плане Усебеларускі народны сход сапраўды адзіны.

Яшчэ адзін элемент стратэгіі — гэта нежаданне спадара Лукашэнкі быць уцягнутым у вайну. І гэта вельмі выразны сігнал. Лукашэнка будзе весці як паўлін: раскрываць хвост і дэманстраваць сваю яркасць. Але ў Беларусі хіба паўліны водзяцца? Вось і адказ…

— Які верагодны алгарытм далейшых дзеянняў Лукашэнкі? Патрэбна вельмі вялікая дупа, каб адначасова сядзець і ў крэсле «прэзідэнта», і ў крэсле «старшыні УНС». А ўжо летам 2025 года чакаецца новая прэзідэнцкая кампанія. Лукашэнка аддасць перавагу заняць абодва крэслы або адно вызваліць?

— Як сцвярджаюць мае беларускія калегі, і ў мяне няма падстаў ім не верыць, сёння Лукашэнка не збіраецца паступацца нават ётай улады. Таму што ён убачыў, што адбылося са спадаром Назарбаевым, які паставіў, здавалася б, зусім ручнога спадара Такаева, які, як аказалася, зусім не ручны, а яго зубы валодаюць здольнасцю праразацца зусім нечакана. Як і прага ўлады. Таму я абсалютна ўпэўнены, што Лукашэнка і далей будзе канцэнтраваць уладу ў сваіх руках, і будзе гуляць гэтым насычана і дэманстраваць, што ён адзіны і непаўторны, іншых няма і быць не можа. Гэта найбольш верагодны на сённяшні дзень сцэнар. Улада ў Беларусі не можа быць сканцэнтраваная ні ў кога іншага, акрамя Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча. І гэта абсалютны факт.