Тышкевіч пра галасаванне ў ААН: Пуцін атрымаў выспятка ад былых «саюзнікаў»
Эксперт «Украінскага інстытута будучыні» — пра тое, як на ўзроўні ААН Расію зняважылі так званыя саюзнікі, уключаючы Кітай.
«На Генасамблеі ААН прынята рэзалюцыя аб супрацоўніцтве з Саветам Еўропы, — піша Ігар Тышкевіч. — Шараговы дакумент, у якім зацікаўлены абедзве міжнародныя арганізацыі: на фоне крызісу функцыянала ім неабходна задаць рамкі і прадэманстраваць гатоўнасць да актывізацыі і ўзаемадзеяння. Дарэчы, для СЕ гэта шанец знайсці новы функцыянал альбо нават сэнс існавання.
Але сутнасць не ў гэтым, а ў адным з фрагментаў прэамбулы
дакумента: "З улікам беспрэцэдэнтных выклікаў, якія стаяць сёння
перад Еўропай пасля агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, а да гэтага
супраць Грузіі, і спынення сяброўства Расійскай Федэрацыі ў Савеце Еўропы патрабуюць умацавання супрацоўніцтва паміж арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і
Саветам Еўропы...".
Мы маем:
1. Чарговую фіксацыю факта агрэсіі РФ;
2. Пашырэнне рамак успрымання агрэсіі не толькі на ўкраінскі кейс, але і на вайну 2008 года (якая, дарэчы, не мела наступстваў для Крамля).
Адпаведна большасць дзяржаў, якія галасавалі за рэзалюцыю [у тым ліку Кітай, Бразілія, Індыя, Казахстан, Арменія і іншыя, нібыта лаяльныя да Крамля], галасавалі менавіта за пытанні супрацоўніцтва паміж ААН і СЕ. З іншага боку, дзяржавы, якія галасавалі супраць, галасавалі так і па прычыне фіксацыі агрэсіі ў дакуменце, і па прычыне адсутнасці механізмаў узаемадзеяння (альбо наогул канфліктаў) з Саветам Еўропы — лагічна, што РФ і залежныя ад яе.
Але ёсць дзве групы дзяржаў, якія ў аналагічных выпадках
устрымліваліся або галасавалі супраць.
1. Ядро БРІКС — Кітай, Бразілія, Індыя (дарэчы, ПАР). Але да гэтай групы можна аднесці і аравійскія манархіі (Саудаўская Аравія, ААЭ), і Егіпет, і таксама Турцыю.
2. «Саюзнікі РФ» па АДКБ. У першую чаргу Казахстан і Арменія (і зноў маем тых, хто ўстрымаўся — Кыргызстан і Таджыкістан).
Найбольш цікава разабрацца ў матывацыі дадзеных дзвюх груп.
Таму што і адны і другія галасавалі, усведамляючы, што яны фіксуюць сваю
пазіцыю ў частцы «агрэсіі Расіі» і што гэта выдатна разумеюць у
Крамлі.
1. КНР. Мы маем актывізацыю кітайскай дыпламатыі ў рэгіёне.
І жаданне КНР у той ці іншай меры ўвайсці ў склад пасрэднікаў па ўрэгуляванні.
Сюды ж можна аднесці пазіцыю Бразіліі і ініцыятыву па стварэнні групы дзяржаў-пасрэднікаў.
У абодвух варыянтах, на першы погляд, для іх няма сэнсу падымаць стаўкі ў адносінах з Крамлём. Але ёсць пазіцыя атачэння Пуціна. У прыватнасці, гэта: а) ядзерны шантаж (супраць чаго адкрытым тэкстам выступае Пекін); б) «гульня» Масквы па збожжавай здзелцы. Спроба «паставіць на паўзу» экспарт збожжа, стымулюючы рост коштаў на прадукты харчавання і (што больш важна) на ўгнаенні. Супраць гэтага выступаюць усе згаданыя дзяржавы: адны зарабляюць на ўкраінскім збожжы, іншыя залежаць ад паставак угнаенняў.
Таму цалкам лагічна, што ў адказ на спробы падняць стаўкі з боку Расіі рана ці позна павінен быў быць атрыманы адказ ад тых, чыім інтарэсам гэта супярэчыць. Пікантнасці дадае той факт, што сёння Крэмль моцна залежыць і ад КНР, і ад Турцыі, і ад Аравійскіх манархій.
2. Казахстан і Арменія. Тут не менш цікава. Але ёсць і
супярэчнасці, якія ўзнікаюць. У Казахстана — у пытаннях экспарту вуглевадародаў і
палітычнага ціску з боку Крамля. У Арменіі — выкручванне рук Масквой у пытаннях
саступак для рэалізацыі праекта калідора «Поўнач — Поўдзень». Ну і
старая раздражнёнасць ад гульні РФ на ўтрыманне Арменіі ў фармаце перманентнага
канфлікту з усімі суседзямі.
Але ёсць яшчэ адзін аспект — Дагавор аб калектыўнай бяспецы і яго 4-ы пункт: «Калі адна з дзяржаў удзельніц падвергнецца агрэсіі (узброены напад, пагроза бяспецы, стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту), то гэта будзе разглядацца дзяржавамі-ўдзельніцамі як агрэсія (узброены напад, пагроза бяспецы, стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту) ў дачыненні да ўсіх дзяржаў-удзельніц гэтага Дагавора».
Ёсць небяспека, што на наступных этапах вайны Расія ўсё ж
паспрабуе маштабаваць канфлікт, сярод іншага апелюючы да АДКБ.
Але армяне і казахі падстрахаваліся. Прагаласаваўшы за
фармулёўку, дзе ўказана, што менавіта Расія — агрэсар ва Украіне (і ў
Грузіі ў 2008), яны зафіксавалі той факт, што спроба Крамлём задзейнічаць
Артыкул 4 Дамовы будзе асуджана. Бо ўжо ёсць прызнанне, што агрэсар — РФ. Таму
любыя факты дзеянняў супраць Расіі (у тым ліку на расійскай тэрыторыі) могуць
успрымацца як адэкватны адказ дзяржаў, якія падвергліся агрэсіі.
Па факце Пуцін атрымаў два выспяткі — ад дзяржаў, на якія
разлічвае эканамічна, і ад дзяржаў, якія яшчэ год таму лічыліся зонай «выключнага расійскага ўплыву».