Зміцер Дашкевіч: Гэта справа нейкі анекдот

Кіраўнік «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, затрыманы па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, піша ў лістах са следчага ізалятара МУС, што не разумее прычыны свайго затрымання.

17191512_1288769641158107_1203703364750157193_n_833x400.jpg


Пра гэта распавядае жонка палітычнага актывіста Наста Дашкевіч:
— Я атрымала першыя лісты ад Змітра, бачна што ён трымаецца. Абсалютна не разумее, што ён там робіць, і дзеля чаго ён там знаходзіцца, называе ўсю гэту справу нейкім анекдотам, дзе знайшлі пэўных казлоў адпушчэння, якія зараз з’яўляюцца гэтымі закладнікамі. У гэтыя выходныя пройдзе дзесяцісутачны тэрмін, пасля якога іх мусяць вызваліць, або яны могуць быць абвінавачаныя. Пасля гэтых выходных мы будзем бачыць, як будзе рухацца далей справа і на што нам разлічваць.
Наста Дашкевіч кажа, што наколькі яна ведае Змітра, ён наўрад ці дае паказанні і не супрацоўнічае са следствам.          
Паводле «Радыё Рацыя»