Андрэя Дундукова перавялі на Валадарку. А яго жонка атрымала два новыя лісты з «амерыканкі»
Сёння стала вядома, што Андрэя Дундукова, выратавальніка рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння і фігуранта «справы патрыётаў», перавялі з «амерыканкі» (СІЗА КДБ) на Валадарку (СІЗА №1).
Яго затрымалі ноччу 22 сакавіка, калі ён разам з сям'ёй ехаў на адпачынак. Як стала вядома, яму выстаўлена абвінавачанне па 3 частцы 293 артыкула КК — навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках.
У распараджэнні «НН» аказаліся яшчэ два лісты Андрэя Дундукова да жонкі. Як і апублікаваныя раней (30 сакавіка і 6 красавіка), гэтыя лісты Дундукоў пісаў па-беларуску. Вось вытрымкі з новых лістоў.