Аляксандра Герасіменя пра эвакуацыю з Украіны: «Дачка пыталася, што грыміць, мы казалі, гэта навальніца»

Кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю фінскаму каналу Yle са слязамі на вачах распавяла пра тое, як яна з сям'ёй эвакуявалася з Украіны, дзе дагэтуль працягваецца вайна, якую развязала Расія пры ўдзеле Беларусі.

13_1_50988424_1647544208955.webp

«Мы як бы перажылі толькі суткі вайны... Думала, лягчэй будзе ўспамінаць. Ну, мы за суткі гэта перажывалі, ўяўляю, што перажываюць людзі, якія там ужо столькі часу.

Першае пытанне, якое паўстала раніцай 24 лютага, — што мы зараз робім. Мы не маглі вярнуцца дадому ў Беларусь. Мы былі проста ў шоку. Цяжка ясна думаць, калі там лётаюць ваенныя самалёты, а гукі выбухаў чутныя за сотні метраў. У паніцы мы пакавалі валізкі, пакуль не падумалі пра гэта. У той момант беглі сотні тысяч людзей.

Вось ты едзеш, слухаеш гэтыя выбухі. Дзіця пытаецца: «А што гэта такое?». І вось як растлумачыць, што гэта такое? Добра, што яе яшчэ можна паспрабаваць неяк падмануць, так скажам, таму што яна яшчэ маленькая, сказаць, што гэта навальніца, што гэта нястрашна, што ўсё добра. Але ў любым выпадку яна ўсё роўна адчувае і разумее, што нешта адбываецца.

Мае сябры сказалі: «Чаму мы павінны з'язджаць?». Яны больш не рэагуюць на гукі трывогі або выбухі, таму што, калі яны будуць рабіць гэта пастаянна, то памруць ад стрэсу. Чалавечы розум прыстасоўваецца нават да нечалавечых умоваў», — перадае словы Герасімені спартыўны партал, прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім» са спасылкай на фінскае выданне.