З Арнольдам не засумуеш! Ён — ідэальны кот-кампаньён. (Паехаў дадому!)
Лістападаўскім вечарам у адным з двароў мінскай Серабранкі з'явіўся малы кот. Даверліва падбягаў да людзей, спрабаваў пацерціся аб ногі. Ён быў зусім не дзікі, і вельмі хацеў дадому ў цёплы кут. У адной з маладых жыхарак сэрца не вытрымала, і шчаслівае кацяня паехала на ператрымку ў суседні дом.