Дарын — любоў і абдымашкі гарантуюцца!
У нейкім сэнсе гэтаму сабаку пашанцавала. Год таму, худы і знясілены, ён выйшаў з лесу на дарогу каля аднаго з дачных пасёлкаў і ўпаў — больш не было сілаў рухацца. У гэты час на лецішча ехаў мужчына. Убачыў сабаку, спыніўся, не змог кінуць гаротнага на дарозе, павёз у клініку. На лецішча ў той дзень ён так і не трапіў.