Пяць беларусаў удастоены звання "Праведнік народаў свету"
У Дзень Катастрофы і Гераізму еўрапейскага яўрэйства, які штогод адзначаецца 27 нісана па яўрэйскім календары (сёлета 8 красавіка), з 771 да 776 вырас лік беларусаў і беларускіх сем'яў,
удастоеных звання "Праведнік народаў свету". Цырымонія прызнання праведнікамі, арганізаваная Ізраільскім культурным цэнтрам пры пасольстве Ізраіля ў Беларусі, адбылася ў Дзяржаўным
музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.