Анлайн калекцыя здымкаў Магілёва розных часоў
Калекцыю здымкаў старадаўняга і не толькі Магілёва прапанаваў "Новаму часу" Давід Лісоўскі. Вось што ён напісаў у лісце на рэдакцыйнай пошце: “Тут я сабраў каля тысячы
выяў Магілёва (здымкаў, гравюр, карцін) з даўнейшых часоў да 1990-х гадоў. Па большасьці здымкі былі знойдзеныя ў сеціве, але шмат якія мне дасылалі знаёмыя і сябры. Сярод іх ёсць унікальныя здымкі
часоў акупацыі, зробленыя нямецкімі салдатамі (прыватныя здымкі, а не прапаганда), якія я набываю сам.