Леанід Лыч: «Нам патрэбна дзяржаўная палітыка беларусізацыі з дэрусіфікацыяй»
«Я так люблю працаваць — у гэтым мая сіла», — прызнаецца прафесар, доктар гістарычных навук Леанід Лыч, і, гледзячы на яго, мы ахвотна ў гэта верым. Напярэдадні 90-гадовага юбілею Леанід Міхайлавіч распавёў «Новаму Часу» пра тое, як адракаўся ад беларускай мовы і вяртаўся да яе, як служыў у Азёрлагу і чаму апошнія 25 гадоў для яго — самыя страшныя ў гісторыі Беларусі.