Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
Грамадскае развітанне са знаным гісторыкам, сябрам Рады ЗБС «Бацькаўшчына», сталым аўтарам «Новага Часу» Леанідам Лычом адбудзецца 19 студзеня ў 10.00 у 1-й залі морга 9-й ГКБ (вул. Сямашкі 8/8).
![leanid_lycz_dzijana_seradzjuk__2__logo_1_logo_1.jpg leanid_lycz_dzijana_seradzjuk__2__logo_1_logo_1.jpg](/img/v1/images/leanid_lycz_dzijana_seradzjuk__2__logo_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Леанід Лыч памёр 17 студзеня ад каранавіруса. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы.
Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры і незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама нязменным сябрам Вялікай Рады.