У Баранавічах з-за канфлікту з кантролерамі жанчыну павезлі ў раддом, а потым забралі ў СІЗА
22-гадовую Любоў Базылевіч прама з радзільні забралі ў ізалятар часовага ўтрымання, а потым перавялі ў СІЗА. Яе нованароджанага сына адправілі ў дзіцячую бальніцу на штучнае гадаванне. Жанчыну
абвінавачваюць у тым, што яна збіла кантралёраў у гарадскім аўтобусе. Праваабаронцы лічаць такую меру стрымання для маладой мамы празмерна жорсткай.