Ні дня без ператрусу. Сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў
Сёння з раніцы праходзіць ператрус у юрыста пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзіміра Лабковіча.

Уладзімір Лабковіч. Фота sprung96.org
Падрабязнасці ператрусу і з чым ён звязаны невядомыя. Юрыст толькі паспеў напісаць у Facebook, што да яго прыйшлі сілавікі, паведамляе REFORM.by.
Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», ператрус таксама праходзіць у намесніка старшыні цэнтра Валянціна Стэфановіча.
Ператрусы ў супрацоўнікаў СМІ, няўрадавых арганізацый працягваюцца з мінулага тыдня. Мінюст таксама працягвае ініцыяваць пазапланавыя праверкі грамадскіх аб'яднанняў.