Amnesty International запусціла акцыю тэрміновага рэагавання на арышт беларускіх праваабаронцаў
Міжнародная арганізацыя Amnesty International просіць дапамагчы вызваліць праваабаронцаў — звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і яго жонкі Ніны.

Алесь Бяляцкі. Фота АІ
Праваабаронцаў затрымалі 14 ліпеня падчас скаардынаванай атакі на беларускую грамадзянскую супольнасьць. Amnesty International просіць неабыякавых дапамагчы вызваліць вясноўцаў, піша Радыё Свабода.
Дзеля гэтага трэба:
- спампаваць, раздрукаваць, падпісаць і адправіць зварот з патрабаваньнямі Amnesty па звычайнай пошце;
- або скапіяваць тэкст звароту і адправіць па электроннай пошце.
«Гэтыя рэйды і адвольныя затрыманні — чарговы прыклад рэпрэсій супраць праваабаронцаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, якія працягваюцца пасля абвяшчэння вельмі спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, калі тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы падчас мірных пратэстаў» — гаворыцца сярод іншага ў звароце.
Зварот з патрабаваннямі вызваліць супрацоўнікаў «Вясны» прапануюць даслаць на імя генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.
Усе затрыманыя праваабаронцы прызнаныя палітвязнямі.